Jump to content

Fundraising 2012/Translation/Thank you letter

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Fundraising 2012/Translation/Thank you letter and the translation is 68% complete.
Outdated translations are marked like this.

Вітаем, [given name].

Дзякуем вам за ахвяраваньне на карысьць Фундацыі «Вікімэдыя». Вы цудоўныя!

Вельмі лёгка не заўважаць нашыя банэры для збору сродкаў, але я вельмі ўдзячная, што вы іх заўважылі. Менавіта дзякуючы гэтаму Вікіпэдыя аплочвае кошты: людзі, як вы, даюць нам грошы, таму ў нас ёсьць магчымасьць пакінуць сайт вольным для ўсяго сьвету.

Людзі кажуць мне, што ахвяруюць Вікіпэдыі, бо яна мае для іх карысьць, бо людзі давяраюць ёй, нават калі яна не дасканалая — яны ведаюць, што Вікіпэдыя пішацца для іх. Вікіпэдыя — ня месца для прасоўваньня пэўнай асобы ці ідэалёгіі, як і не інструмэнт перакананьня вас у нечым. Нашая мэта — казаць праўду, і мы робім гэта дзякуючы вам. Дзякуючы таму факту, што вы фундуеце праект, мы застаемся незалежнымі і Вікіпэдыя можа працягваць сваю працу. Усё як мае быць.

Ведайце: ахвяраваньнем вы пакрываеце кошты ня проста за сябе. Сярэднестатыстычны ахвярадаўца забясьпечвае Вікіпэдыяй ня толькі сябе, але і сотні іншых людзей. Дзякуючы вашаму ахвяраваньню, празь Вікіпэдыю амбітная дзяўчынка з Банглядэшу можа сама навучыцца праграмаваньню. Хатняя гаспадыня з Вэны, у якой толькі дыягнаставалі хваробу Паркінсона. Пісьменьнік, што дасьледуе Брытанію ў 1850-х гадох. 10-летні хлопчык з Сан-Сальвадору, які толькі даведаўся пра Карла Сагана.

Ад імя гэтых людзей і паўмільярда чытачоў Вікіпэдыі і яе сястрынскіх праектаў я хачу падзякаваць Вам за далучэньне да нас з мэтай зрабіць суму ўсіх ведаў чалавецтва даступнай для кожнага. Вашае ахвяраваньне паляпшае сусьвет. Дзякую.

Большасьць людзей ня ведае, што працу Вікіпэдыі падтрымлівае некамэрцыйная арганізацыя. Магчыма, вы памяркуеце належным даслаць копію гэтага ліста некалькім вашым сябрам, каб заахвоціць і іх зрабіць свой унёсак. Калі вы зацікаўленыя, можаце паспрабаваць дадаць штосьці ў Вікіпэдыю. Заўважылі абдрукоўку ці невялічкую памылку — выпраўце, калі нечага не хапае — дадайце. Пачаць можна [$url1 тут]. Ня бойцеся рабіць памылак: гэта звычайная рэч, калі людзі ўпершыню рэдагуюць Вікіпэдыю — іншыя ўдзельнікі будуць радыя выправіць хібы за вас.

Don't worry about making a mistake: that's normal when people first start editing and if it happens, other Wikipedians will be happy to fix it for you.

Цаню ваш давер і абяцаю, што вашыя грошы пойдуць на лепшыя мэты.

З павагай,
Сью

Сью Гарднэр
Выканаўчы дырэктар,
Фундацыя «Вікімэдыя» [1]

Вы можаце сачыць за намі ў [#twitter Twitter], [#identica identi.ca] ці [#google Google+], упадабаць нас у [#facebook Facebook] і [#blog прачытаць наш блог]. Можаце таксама паглядзець [#annual штогадовую справаздачу Фундацыі «Вікімэдыя» за 2010—2011 гады], [#plan гадавы плян Фундацыі «Вікімэдыя» на 2012—2013 гады] і [#strategic пяцігадовы стратэгічны плян Фундацыі «Вікімэдыя»]. Вы таксама можаце прыдбаць сабе што-небудзь у краме Вікіпэді на сайце [#shop shop.wikimedia.org].

For your records: Your donation, number [contributionId], on [date] was [amount].

[ifRecurring]

This donation is part of a recurring subscription. Monthly payments will be debited by the Wikimedia Foundation until you notify us to stop. If you’d like to cancel the payments please see our [#recurringCancel easy cancellation instructions].

[endifRecurring]

Адпіска: Як ахвярадаўцу, мы б хацелі трымаць з вамі сувязь і дасылаць навіны пра дзейнасьць нашай супольнасьці і збор сродкаў. Калі ж вы не жадаеце атрымліваць падобныя лісты ад нас, націсьніце спасылку ніжэй і мы выкрэсьлім вас са сьпісу:

[#unsubscribe Unsubscribe]

This letter may serve as a record of your donation. No goods or services were provided, in whole or in part, for this contribution. The Wikimedia Foundation, Inc. is a non-profit charitable corporation with 501(c)(3) tax exempt status in the United States. Our address is 149 New Montgomery, 3rd Floor, San Francisco, CA, 94105. U.S. tax-exempt number: 20-0049703


Please help us to [#translate translate] this email.