Translation requests/WMF/Terms of Use/be-tarask
Need help? See the Translation FAQ or Meta:Babylon. All translators should also subscribe to translators-l to be kept up-to-date (and to ask questions). |
- ar /العربية (proofreading)
- be-tarask/беларуская (тарашкевіца) (published)
- bg/български (published)
- bo/བོད་ཡིག (missing)
- ca/català (published)
- cs/čeština (published)
- cy/Cymraeg (missing)
- de/Deutsch (published)
- el/Ελληνικά (published)
- en/English (published)
- es/español (published)
- fa/فارسی (in progress)
- fi/suomi (published)
- fr/français (published)
- he/עברית (published)
- hi/हिन्दी (in progress)
- hr/hrvatski (published)
- hu/magyar (in progress)
- hy/հայերեն (missing)
- ia/interlingua (missing)
- it/italiano (published)
- ja/日本語 (published)
- ko/한국어 (published)
- mk/македонски (published)
- ms/Bahasa Melayu (in progress)
- nb/norsk bokmål (published)
- ne/नेपाली (missing)
- nl/Nederlands (published)
- oc/occitan (in progress)
- pl/polski (published)
- pt/português (published)
- sq/shqip (in progress)
- sv/svenska (in progress)
- ru/русский (published)
- tr/Türkçe (in progress)
- uk/українська (published)
- zh-hans/中文(简体) (published)
- zh-hant/中文(繁體) (published)
Умовы выкарыстаньня
[edit]Гэтыя ўмовы выкарыстаньня дзейнічаюць для любога праекта Фундацыі «Вікімэдыя». Спасылка на іх адлюстроўваецца ўнізе кожнай старонкі сайта, а таксама на старонках рэдагаваньня. |
- Уявіце сабе такі сьвет, у якім кожная асоба мае вольны доступ да сумы ўсіх ведаў чалавецтва. Гэта тое, што мы робім.
— Фармулёўка ідэалаў Фундацыі «Вікімэдыя»
Інфармацыя для тых, хто ўносіць тэкст у праекты Вікімэдыі
[edit]Для павелічэньня распаўсюду агульнадаступных вольных ведаў і разьвіцьця вольнай культуры, ад усіх карыстальнікаў, што робяць свой унёсак у праекты Фундацыі «Вікімэдыя», патрабуецца наданьне шырокага дазволу неабмежаванаму колу асобаў на далейшы распасюд і вольнае выкарыстаньне іхняга ўнёску на ўмовах пазначэньня аўтарства і наданьня такой самай свабоды далейшага выкарыстаньня і распаўсюджаньня якіх-колечы вытворных працаў. Такім чынам, разьмяшчаючы любы тэкст, аўтарскія правы на які належаць вам, вы пагаджаецеся з распаўсюджаньнем яго на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike License 3.0 (Unported). Зь меркаваньняў забесьпячэньня сумяшчальнасьці ад вас патрабуецца таксама ліцэнзаваць гэты тэкст на ўмовах ліцэнзіі GNU Free Documentation License (бяз нумару вэрсіі, безь нязьменных разьдзелаў, бяз тэкстаў на першай і апошняй вокладках). Карыстальнікі могуць выбраць, умовы якой або якіх з гэтых ліцэнзіяў яны будуць выконваць. Калі ласка, заўважце, што ўмовы гэтых ліцэнзіяў дазваляюць камэрцыйнае выкарыстаньне вашага ўнёску, калі такое выкарыстаньне не парушае ўмоваў ліцэнзіі (ліцэнзіяў).
У якасьці аўтара, вы даяце згоду на згадваньне сябе любым з наступных шляхоў: а) праз гіпэрспасылку (дзе магчыма) ці URL артыкула/артыкулаў, дзе ёсьць ваш унёсак; б) праз гіпэрспасылку (дзе магчыма) ці URL альтэрнатыўнай стабільнай вольна даступнай копіі, якая адпавядае патрабаваньням ліцэнзіі і згадвае аўтарства спосабам, аналягічным прапанаванаму на гэтым сайце; в) празь сьпіс усіх аўтараў (зь любога сьпісу могуць быць выключаныя аўтары зь неадпаведным ці вельмі нязначным унёскам).
Імпартаваньне тэксту:
Калі вы жадаеце імпартаваць тэкст, знойдзены вамі ў іншым месцы, або створаны вамі ў суаўтарстве зь іншымі людзьмі, вы можаце зрабіць гэта толькі пры ўмове сумяшчальнасьці ўмоваў распаўсюджаньня тэксту зь ліцэнзіяй CC-BY-SA. Праверка на сумяшчальнасьць зь ліцэнзіяй GNU Free Documentation License не патрэбная. Апроч таго, калі ласка, зьвярніце ўвагу, што вы ня можаце імпартаваць зьвесткі, якія даступныя толькі на ўмовах ліцэнзіі GFDL. Іначай кажучы, можна імпартаваць толькі тэксты, якія: а) апублікаваныя на ўмовах якой-небудзь адной ліцэнзіі, сумяшчальнай з умовамі ліцэнзіі CC-BY-SA; альбо б) апублікаваныя пад умовамі падвойнай ліцэнзіі, адной зь якіх зьяўляецца GFDL, а другой — ліцэнзія, сумяшчальная з умовамі ліцэнзіі CC-BY-SA.
Калі вы імпартуеце тэкст, апублікаваны на ўмовах сумяшчальнай ліцэнзіі, якая патрабуе пазначэньня аўтарства, вы мусіце прымальным чынам пазначыць аўтара (аўтараў). У выпадках, калі пазначэньне аўтараў ажыцьцяўляецца праз выкарыстаньне старонкі гісторыі (напрыклад, пры выкарыстаньні матэрыялаў зь іншых праектаў Фундацыі «Вікімэдыя»), пры імпартаваньні тэсту будзе дастаткова пазначыць спасылку ў кароткім апісаньні зьменаў, якое будзе захаванае ў гісторыі старонкі. Незалежна ад ліцэнзіі, імпартаваны тэкст можа быць адхілены, калі неабходнае пазначэньне аўтарства выглядае занадта навязьлівым.
Інфармацыя для тых, хто робіць нятэкставы ўнёсак
[edit]Нятэкставыя мэдыязьвесткі ў праектах Фундацыі «Вікімэдыя» даступныя пад шэрагам разнастайных ліцэнзіяў, якія падтрымліваюць агульную мэту неабмежаванага паўторнага выкарыстаньня і распаўсюджваньня. Патрабаваньні да такіх ліцэнзіяў прыведзеныя ў правілах ліцэнзаваньня Фундацыі «Вікімэдыя». Асобныя суполкі могуць дапрацоўваць і ўдасканальваць гэтыя патрабаваньні.
Інфармацыя для тых, хто выкарыстоўвае матэрыялы Вікіпэдыі
[edit]Вы можаце вольна выкарыстоўваць зьмест праектаў Фундацыі «Вікімэдыя» за выняткам матэрыялаў, разьмешчаных на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня, або падобных асаблівых выпадкаў з заканадаўства пра аўтарскія правы. Калі ласка, прытрымлівайцеся ніжэйзгаданых інструкцыяў:
Паўторнае выкарыстаньне:
- Пазначэньне аўтарства. Для паўторнага выкарыстаньня тэксту старонкі ў любой форме пазначце ягоных аўтараў адным з наступных спосабаў: а) прывядзіце гіпэрспасылку (дзе гэта магчыма) альбо URL старонкі або старонак, якія вы выкарыстоўваеце; б) прывядзіце гіпэрспасылку (дзе гэта магчыма) альбо URL альтэрнатыўнай стабільнай свабодна даступнай сеціўнай копіі, якая адпавядае ліцэнзіі і прадастаўляе пазначэньне аўтарства спосабам, аналягічным тому, які выкарыстоўваецца на гэтым сайце; в) прывядзіце сьпіс усіх аўтараў (любы сьпіс аўтараў можа быць адфільтраваны з мэтай выключэньня аўтараў вельмі дробнага альбо неадпаведнага ўнёску). Гэта тычыцца тэкстаў, створаных супольнасьцю Вікімэдыі. Тэкст з вонкавых крыніцаў можа ўтрымліваць дадатковыя патрабаваньні, датычныя пазначэньня аўтарства, якія мы будзем імкнуцца належным чынам пазначаць. Напрыклад, старонка можа ўтрымліваць паведамленьне або іншую пазнаку пра тое, што пэўная частка ейнага зьместу была першапачаткова апублікаваная ў іншым месцы. У выпадках, калі такія паведамленьні прыведзеныя на самой старонцы, яны звычайна мусяць быць захаваныя пры паўторным выкарыстаньні.
- Копілэфт з захаваньнем умоваў ліцэнзіі (Copyleft/Share Alike). Калі апроч паўторнага выкарыстаньня вы зьмяняеце або дапаўняеце зьмест старонкі, вы мусіце апублікаваць вашыя зьмены або дапаўненьні на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-Share-Alike License 3.0 або больш позьняй вэрсіі.
- Пазначэньне зьменаў. Калі вы робіце зьмены або ўносіце дапаўненьні ў арыгінальны зьмест старонкі, вы мусіце якім-небудзь заўважным чынам пазначыць, што арыгінальная праца была мадыфікаваная. Калі вы, напрыклад, паўторна выкарыстоўваеце старонку ў іншай вікі, будзе дастаткова пазначыць гэта на старонцы гісторыі зьменаў.
- Пазначэньне ліцэнзіі. Кожная копія або мадыфікаваная вэрсія, якую вы распаўсюджваеце, мусіць зьмяшчаць пазнаку, што гэтая праца апублікаваная на ўмовах ліцэнзіі CC-BY-SA, і ўтрымліваць: а) гіпэрспасылку на тэкст ліцэнзіі або URL старонкі з тэкстам ліцэнзіі; альбо б) копію тэксту ліцэнзіі. Для гэтых мэтаў зручным зьяўляецца выкарыстаньне спасылкі http://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0/
- Для атрыманьня дадатковай інфармацыі, калі ласка, зьвярніцеся да юрыдычнага тэксту ліцэнзіі CC-BY-SA.
Распаўсюджаньне тэксту дадаткова на ўмовах ліцэнзіі GNU Free Documentation License:
- Зь меркаваньняў сумяшчальнасьці, любая старонка, якая не зьмяшчае тэкст, ліцэнзаваны выключна на ўмовах CC-BY-SA або сумяшчальнай ліцэнзіі, распаўсюджваецца дадаткова на ўмовах GNU Free Documentation License. Каб даведацца, ці даступны тэкст старонкі пад умовамі ліцэнзіі GFDL, праглядзіце ніжні калянтытул старонкі, старонку гісторыі зьменаў, а таксама старонку абмеркаваньня на наяўнасьць матэрыялаў, даступных толькі на ўмовах адной ліцэнзіі, не сумяшчальнай зь ліцэнзіяй GFDL. Усе тэксты, апублікаваныя да 15 чэрвеня 2009 году, былі апублікаваныя на ўмовах ліцэнзіі GFDL, таму вы можаце выкарыстаць старонку гісторыі зьменаў для атрыманьня вэрсіі зьместу, апублікаванага да гэтай даты, каб забясьпечыць сумяшчальнасьць з умовамі ліцэнзіі GFDL.
Паўторнае выкарыстаньне нятэкставах мэдыязьвестак:
- Калі не пазначана іншае, нятэкставыя мэдыяфайлы даступныя на ўмовах розных ліцэнзіяў вольнай культуры, якія адпавядаюць Правілам ліцэнзаваньня Фундацыі «Вікімэдыя». Для атрыманьня больш падрабязных зьвестак пра ліцэнзію кожнага канкрэтнага мэдыяфайла, калі ласка, зьвярніцеся да старонкі апісаньня мэдыязьвестак.
Прыярытэт фармулёвак ангельскамоўнае вэрсіі
[edit]Фармулёўкі, прыведзеныя ў гэтым дакумэнце, зьяўляюцца нязьменнымі. Калі існуюць якія-небудзь неадпаведнасьці паміж фармулёўкамі арыгінальных умоваў ангельскай мовай і любым перакладам на іншыя мовы, прыярытэт аддаецца ангельскамоўнай вэрсіі.