Jump to content

Template:Community Wishlist Survey/section-proposal-phase/be-tarask

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Template:Community Wishlist Survey/section-proposal-phase and the translation is 100% complete.
 
Талісман тэхнічнай супольнасьці: сабака ў шапцы сьв. Мікалая.

На этап прапановаў адведзеныя першыя два тыдні апытаньня.

На этапе прапановаў удзельнікі з кожнага праекту і мовы могуць падаваць прапановы функцыяў і выпраўленьняў, якія б хацелі мець у {{{1}}} годзе. Падаваць прапановы можна любой мовай. Калі прапанова будзе не ангельскай, а любой іншай мовай, мы пастараемся перакласьці яе, каб прачытаць і прагаласаваць мог кожны ахвотны.

Прапановы мусяць быць канкрэтнымі, добра апісанымі задачамі, якія прынясуць непасрэдную карысьць удзельнікам праектаў Вікімэдыі. Прапановы мусяць адказваць на наступныя пытаньні:

  • Якую праблему вы хочаце вырашыць?
  • Якіх удзельнікаў гэта закранае? (рэдактараў, адміністратараў, рэдактараў Вікікрыніцаў і да т. п.)
  • Якім чынам праблема вырашаецца цяпер?
  • Якія магчымыя рашэньні? (калі маеце ідэі)

Вашая прапанова мусіць быць як мага болей акрэсьленай, асабліва ў фармуляваньні праблемы. Ня варта казаць проста «функцыя X састарэла», «трэба палепшыць» ці «мае шмат хібаў». Гэта недастатковая інфармацыя для вызначэньня таго, што трэба зрабіць. Добрая прапанова канкрэтна тлумачыць праблему і каго яна закранае. Нічога страшнага, калі вы ня маеце варыянту ейнага вырашэньня ці маеце некалькі, але ня ведаеце, які зь іх лепшы.

Падача прапановы — толькі пачатак працэсу. Двухтыднёва этап — гэта час, калі супольнасьць можа разам дапрацаваць ідэю, каб яна атрымала як мага болей галасоў на этапе галасаваньня. Пасьля падачы прапановы ўсе запрашаюцца да камэнтаваньня, каб зрабіць яе лепшай — запытаньняў і прапановаў зьмяненьняў. Падобныя прапановы могуць быць аб’яднаныя; вельмі маштабныя прапановы могуць быць падзеленыя на канкрэтнейшыя. Мэтаю ёсьць стварэньне найлепшай прапановы для этапу галасаваньня.

Ад асобы, якая падае прапанову, чакаецца актыўны ўдзел у абмеркаваньні і дапамога ва ўнясеньні зьмяненьняў. З-за гэтага мы плянуем абмежаваць колькасьць прапановаў аднаго ўдзельніка да трох. Калі вы зьмесьціце больш, мы папросім пакінуць тры зь іх. Прапануйце найлепшыя ідэі!

З гэтае ж прычыны ўносіць прапановы могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, каб быць пэўнымі, што яны будуць сачыць за абмеркаваньнем і адказваць на пытаньні. Як і пры галасаваньні, вы мусіце быць актыўным удзельнікам прынамсі аднаго з праектаў Вікімэдыі. Калі вы не адпавядаеце гэтаму крытэру ці вычарпалі ліміт прапановаў, а маеце яшчэ ідэі, пашукайце іншых удзельнікаў, якія змогуць вылучыць вашыя прапановы.

Яшчэ адна заўвага: прапановы, якія заклікаюць да выдаленьня ці адключэньня функцыі, над якой працавала каманда распрацоўнікаў ФВМ, знаходзяцца па-за сфэрай кампэтэнцыі Тэхнічнай каманды супольнасьці. Яны ня трапяць у этап галасаваньня.