Сьцюарды
For legal and security reasons, the Wikimedia Foundation has decided to require two-factor authentication for this role. |
Сьцюарды — сусьветная суполка карыстальніц і карыстальнікаў з поўным доступам да вікі-інтэрфэйсу на ўсіх адчыненых вікі «Вікімэдыі». Яны маюць тэхнічную здольнасьць зьмяняць усе мясцовыя і сусьветныя правы карыстальніц(-каў), стан і імя сусьветных уліковых запісаў, а таксама маюць доступ да ўсялякіх дазволаў, даступных адміністратарам(-кам) і бюракратам(-кам). Выкарыстаньне правоў сьцюарда абмяжоўваецца правіламі. За выняткам пільнай патрэбы, сьцюарды(-кі) не скарыстаюць свой тэхнічны доступ, калі ёсьць мясцовыя карыстальніцы(-кі), якія могуць скарыстаць такі доступ. Гэта дазваляе ім дзеяць у якасьці адміністратараў(-к) і бюракратаў(-к) у праектах безь мясцовых адміністратараў(-к) і бюракратаў(-к).
Сьцюардаў абірае сусьветная супольнасьць «Вікімэдыі» праз штогадовыя выбары сьцюардаў, якія праводзяць са студзеня па люты. Сьцюарды(-кі) — добраахвотнікі(-цы), а гэта значыць, што яны не працуюць на Фундацыю «Вікімэдыя». Сьцюарды(-кі) — таксама не трацейскія судзьдзі і пасярэднікі(-цы). Калі ласка, імкніцеся да мясцовага рашэньня, каб вырашыць сутыкненьне ў малым праекце, і падайце запыт тлумачэньня на Мэта-Вікі, калі мясцовае рашэньне ня можа быць дасягнута.
Ня цяперашні час у Вікіруху 32 сьцюардак і сьцюардаў.
Мінуўшчына
Суполку сьцюардаў стварылі ў 2004 годзе, каб аддзяліць кіраваньне правамі карыстальніц і карыстальнікаў ад распрацоўкі апраграмаваньня і загадваньня сыстэмамі. Сьцюардам першапачаткова далі толькі здольнасьць зьмяняць усе правы карыстальніц і карыстальнікаў праз Мэта-Вікі. Да стварэньня суполкі сьцюардаў патрабаваліся распрацоўнікі, каб зьмяніць правы карыстальніка(-цы) ў вікі безь мясцовых бюракратаў(-к).
Сьцюардаў зрабілі адказнымі за кіраваньне сусьветнымі ўліковымі запісамі, калі ў 2008 годзе ўкаранілі дадатак Галоўнага ўпаўнаважаньня. Калі ў 2015 годзе скончылі афармленьне адзінага ўваходу карыстальніка(-цы), яны таксама сталі адказваць за перайменаваньне сусьветных уліковых запісаў разам з сусьветнымі перайменавальнікамі(-цамі).
Першыя выбары правялі ў 2004 годзе. Наступныя выбары адбываліся кожны год або паўгады. Апошнім годам з 2-ма выбарамі быў 2011-ы.
Сяброўства
Выбары сьцюардаў(-к) праводзяць са студзеня па люты штогод, а галасаваньне працягваецца 3 тыдні ў лютым. Вылучэнцы(-кі) маюць адпавядаць патрабаваньням да ўліковага запісу і дзейнасьці, у тым ліку мець правы адміністратара(-кі) ў адной вікі «Вікімэдыі» прынамсі цягам 3-х месяцаў і зрабіць 600 правак, зь якіх 50 у апошнія 6 месяцаў. Вылучэнцаў(-ак) абіраюць галасаваньнем, якое патрабуе 80 % падтрымкі і прынамсі 30 галасоў падтрымкі для абраньня. Няма абмежаваньня на лік карыстальніц(-каў), якія могуць мець правы сьцюарда(-кі) або на лік сьцюардаў(-к), якіх могуць абраць падчас аднаго кола выбараў. Сьцюардам(-кам) таксама патрэбна падпісаць пагадненьне аб канфідэнцыйнасьці, бо яны маюць доступ да асабістай інфармацыі і затоеных зьвестак.
Зацьвярджэньні
Існых сьцюардаў(-к) зацьвярджаюць штогод адначасна з выбарамі. Першая ступеня зацьвярджэньняў — час заўвагаў супольнасьці, дзе кожны(-ая) карыстальнік(-ца) вольны(-ая) выказвацца за або супраць усялякага(-й) зь бягучых сьцюардаў(-к). Гэтыя заўвагі варта скіроўваць адмыслова на карыстаньне дазволамі сьцюарда(-кі) або на іншыя дарэчныя чыньнікі наконт пакіданьня або страты дазволаў сьцюардам(-кай). Усе новыя і існыя сьцюарды(-кі) абмяркоўваюць вынікі пасьля заканчэньня часу заўвагаў супольнасьці. Сьцюарда(-ку) здымаюць, калі большасьць іншых сьцюардаў(-к) галасуе за зьняцьце ў абмеркаваньні.
Зьняцьце правоў
Сьцюардаў(-к) аўтаматычна здымаюць за бязьдзейнасьць, калі яны не выконвалі дзеяньняў цягам апошніх 6 месяцаў або выканалі менш за 10 дзеяньняў за апошні год.
Доступ
Сьцюарды(-кі) найперш адказваюць за выкананьне наступных тэхнічных дзеяньняў:
- Кіраваньне сусьветнымі ўліковымі запісамі
- Замыкаюць і размыкаюць сусьветныя ўліковы запісы
- Хаваюць і затойваюць сусьветныя ўліковыя запісы
- Пераймяноўваюць сусьветныя ўліковыя запісы і мясцовыя незьвязаныя ўліковыя запісы
- Глябальна блякуюць і разблякоўваюць інтэрнэт-адрасы
- Карыстаюцца прыладай ПраверкаКарыстальніка на login.wikimedia.org (статыстыка)
- Кіраваньне правамі карыстальнікаў
- Прызначаюць і здымаюць усе мясцовыя правы карыстальніц(-каў) на ўсялякім уліковым запісе ва ўсялякай вікі «Вікімэдыі»
- Правы робата, адміністратара(-кі), адміністратара(-кі) інтэрфэйсу і бюракрата(-кі) прызначаюцца ў вікі безь мясцовых бюракратаў
- Правы правяральніка(-цы) ўдзельніц(-каў), затойваньня і імпарту прызначаюцца толькі сьцюардамі(-камі)
- Прызначаюць і здымаюць усе сусьветныя правы карыстальніка(-цы)
- Кіруюць дазволамі і вікінаборамі сусьветных суполак
- Рознае
- Ухваляюць, адхіляюць і затойваюць заяўкі на адкрытае ўпаўнаважаньне
- Карыстаюцца доступам усялякага(-й) адміністратара(-кі), правяральніка(-цы) ўдзельніц(-каў) і затойвальніка(-цы) ў вікі безь мясцовых карыстальніц(-каў) у гэтых дазвольных суполках
- Адказваюць на квіткі VRT у чарзе сьцюардаў і ўсялякай чарзе зьвестак
- Выдаляюць старонкі з больш як 5000 правак
- Ствараюць і правяць сусьветныя фільтры злоўжываньняў
Сьцюарды таксама адказваюць за наступныя нетэхнічныя дзеяньні:
- Закрыцьцё і выкананьне запытаў на сусьветныя забароны супольнасьці
- Дзеяньне ў якасьці назіральніка(-цы) на выбарах у Трацейскі камітэт у некаторых вікі
- Праца з пэрсаналам Фундацыі «Вікімэдыя» ў якасьці першай кропкі сувязі з супольнасьцю
Правілы
Ад сьцюардаў(-к) патрабуецца трымацца ўсталяваных правілаў супольнасьці пры карыстаньні іх дазволамі, а дзе правілы не існуюць, усталяванай практыкі.
Сьцюарды(-кі) звычайна не скарыстаюць доступ у вікі зь мясцовымі адміністратар(-к-)амі і бюракрат(-к-)амі, калі няма пільнай патрэбы. У правілах ёсьць свабода дзеяньня для агульнавікійных дзеяньняў, але яе рэдка прымяняюць.
Правы карыстальніц(-каў) не зьмяняюцца сьцюард(-к-)амі ў вікі, дзе ёсьць дзейны(-ая) сябар(-роўка) супольнасьці. Гэта захоўвае ролю сьцюарда(-кі) сусьветнай паводле ахопу і прадухіляе іх пераўтварэньне ў звышкарыстальніц(-каў) у іх хатніх праектах. Некаторыя дазволы, якіх ня маюць мясцовыя карыстальнікі(-цы) і якія несупярэчлівыя ў карыстаньні, такія як выдаленьне старонак з больш як 5000 правак з выкарыстаньнем дазволу вялікага выдаленьня, дагэтуль выкарыстоўваюцца сьцюард(-к-)амі ў іх хатніх праектах.
Сьцюардаў(-к) ніколі не змушаюць прадпрыняць дзеяньне. Як добраахвотнікі(-цы), яны заўжды могуць асабіста адмовіцца ад апрацоўкі запыту. Яны таксама вольныя мець і выказваць свае ўласныя меркаваньні, пакуль выкарыстаньне імі правоў сьцюарда(-кі) адпавядае правілам.
Зносіны
Ёсьць шэраг спосабаў зьвязацца са сьцюард(-к-)амі як асабіста, гэтак і суполкай:
- Электронная пошта (звычайная): stewardswikimedia.org або з выкарыстаньнем Special:Contact/Stewards
- Электронная пошта (запыты затойваньня): stewards-oversightwikimedia.org або з выкарыстаньнем Special:EmailUser/Wikimedia Stewards (Oversight).
- Email (lock appeals): stewards-appealswikimedia.org.
- Рэтрансьляваны інтэрнэт-чат: #wikimedia-stewards - Дадайце @steward перад Вашым запытам, каб апавясьціць бягучых сьцюардаў(-к)
- Мэта-Вікі: Дошка абвестак сьцюардаў або запыты да сьцюардаў
- Запыты да сьцюардаў/Дазволы для запыту мясцовых правоў карыстальніка(-цы)
- Запыты да сьцюардаў/Стан робата для запытаў дазволаў робата
- Запыты да сьцюардаў/Сусьветныя дазволы для запыту сусьветных правоў карыстальніка(-цы)
- Запыты да сьцюардаў/Сусьветныя для запытаў сусьветнага замыканьня і блякаваньня
- Запыты да сьцюардаў/Зьмяненьні імя ўдзельніка для перайменаваньня ўліковага запісу і запытаў наконт захопу імя ўдзельніка(-цы)
- Запыты да сьцюардаў/Рознае для іншых запытаў, у тым ліку вялікага выдаленьня і ўхвалы заяўкі на адкрытае ўпаўнаважаньне
- Асабіста з выкарыстаньнем сувязных зьвестак у сьпісе ніжэй
У сьцюардаў(-к) ёсьць прыватны сьпіс рассылкі (Stewards-l) і вікі (steward.wikimedia.org) для ўнутраных зносін і арганізацыі.
Сьпіс цяперашніх сьцюардаў
Last update: 2024-10-28; total number of stewards: 32
Імя +/- | Мянушка ў IRC | Валодае мовамі | Дзейны(-ая) з |
---|---|---|---|
Alaa (علاء) | Alaa | ar, en-4, he-1, es-1 | 2018-02-28 |
Ajraddatz | Ajraddatz (discord) | en, fr-3 | 2024-02-27 |
Albertoleoncio | pt, en-3 | 2024-02-27 | |
AmandaNP | AmandaNP | en, fr-4, es-1 | 2021-02-26 |
AntiCompositeNumber | AntiComposite | en, fr-2 | 2022-02-26 |
Base | Base | uk, ru-4, en-2 | 2019-02-28 |
Bsadowski1 | Bsadowski1 | en | 2011-02-28 |
DerHexer | DerHexer | de, en-3, grc-3, la-3, es-1 | 2007-12-21 |
Elton | Elton | pt, en-2, es-1 | 2017-02-28 |
EPIC | EP1C | sv, en-4, no-2, de-1 | 2024-02-27 |
HakanIST | HakanIST | tr, en-4, az-3, es-2, de-1 | 2017-02-28 |
Hasley | mahler | es, en-3, ca-2, it-1, pt-1, gl-1 | 2022-02-26 |
Hoo man | hoo | de, en-3, it-1, fr-1 | 2014-02-28 |
JJMC89 | JJMC89 | en | 2024-02-27 |
Johannnes89 | de, en-4 | 2024-02-27 | |
Jon Kolbert | kolbert | en, fr-4, de-2 | 2019-02-28 |
MarcGarver | en, fr-2, it-2, es-1 | 2013-02-28 | |
Martin Urbanec | Urbanecm | cs, en-3 | 2020-02-28 |
Masti | masti | pl, en-4, de-3, ru-2, several -1 | 2016-02-28 |
Melos | it, en-3, scn-4, es-1, la-1 | 2024-02-27 | |
Mykola7 | Mykola7 | uk, ru-4, en-2, pl-1, de-1 | 2023-02-26 |
RadiX | RadiX | pt, en-3, es-2, fr-2, it-2, gl-1, (sk, sq, ms, hi)-0.5 | 2015-02-28 |
Sakretsu | Sakretsu | it, en-3, ja-2 | 2020-02-28 |
Schniggendiller | Schniggendiller | de, en-3 | 2019-02-28 |
Sotiale | Sotiale | ko, en-2, ja-2 (reading), ja-1 (writing), bi-1, tpi-0.5, eo-1 | 2020-02-28 |
Stryn | Stryn | fi, en-2, sv-1 | 2015-02-28 |
Superpes15 | Superpes | it, en-2, fr-1, es-1, la-1 | 2023-02-26 |
Tegel | Tegel | sv, en-3, da-1 (read), no-1 (read) | 2012-02-28 |
Vermont | Vermont | en, ru-2, es-1 | 2022-02-26 |
Wim b | Wim_b | it, en-2 | 2019-02-28 |
xaosflux | xaosflux | en-N, es-1, de-1 | 2023-02-26 |
Yahya | Yahya | bn-N, en-3, as-2, bpy-2 | 2024-02-27 |
Дыяграма
Глядзіце таксама
- Сьцюарды: global permission · global groups (toolforge) · member list · group changelog
- Global groups
- Былыя сьцюарды(-кі)
- Дакумэнтацыя для сьцюарда(-кі)
- Дошка абвестак сьцюардаў
- Мэта:Дачыненьні са сьцюадрамі