Jump to content

Правіла пра робатаў

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Bot policy and the translation is 95% complete.
Outdated translations are marked like this.
Скарот:
BP
Гэтая старонка акрэсьлівае стандарты і рэкамэндацыі датычна робатаў , якія выконваюцца ў некаторых праектах (глядзіце Bot policy/Implementation). Гэта можна праверыць, калі наведаць Project:Bot policy у гэтай вікі, што скіруе сюды або перанакіруе на мясцовае правіла.

Гэтая старонка ёсьць таксама правілам на Мэта-Вікі, у тым ліку для аўтаўхвалы і сусьветных робатаў. Калі ласка, перайдзіце на Meta:Requests for adminship#Requests for bot flags, каб запытаць доступ да робата на Мэта-Вікі.

Робаты — аўтаматызаваныя або паўаўтаматызаваныя працэсы, якія правяць старонкі пад зьменшаным або без наўпроставага чалавечага нагляду. Робаты маюць трымацца акрэсьленага ніжэй правіла і рэкамэндацыяў, бо могуць напяць сэрвэрныя сродкі або падарваць праект. Правіла акрэсьлівае шляхі, якімі робатаў магчыма скарыстаць у прыдатных праектах. Робатаў, якія не трымаюцца правіла, могуць заблякаваць імгненна, пакуль апэратар ня вырашыць усе пытаньні і неадпаведнасьці.

Правіла

Уліковы запіс робата

Робат варта запускаць з асобнага ад апэратара ўліковага запісу, бо чалавек ня можа атрымаць сьцяг робата. Яго старонка ўдзельніка мае ясна і яўна пазначаць яго ў якасьці робата, каб адрозьніваць ад людзей. Таксама самі апэратары маюць быць даступнымі для адказу на заўвагі. Ніводнаму ўдзельніку не дазволена карыстацца сцэнарамі аўтаадказу. Некаторыя апэратары могуць вырашыць перанакіраваць старонку гутарак робата на сваю ўласную, калі іх робат не адладжаны распазнаваць паведамленьні.

Упаўнаважаньне

Ёсьць 3 спосабы атрымаць доступ да робата на вікі.

Сусьветныя робаты

: Сусьветным робатам даюць доступ да ўсіх вікі, якія іх дазваляюць. Паводле стану на 12 лістапада 2022 і ў выніку гэтага запыту ў наваствораных разьдзелах вікі дапомна будзе ўключацца доступ глябальным робатам. Лякальныя праекты могуць у любы час адключыць ці ўключыць гэта кансэнсус супольнасьці (глядзіце сьпіс). Апэратары, якія падаюцца на атрыманьне сьцягу глябальнага робата, маюць адпавядаць наступным патрабаваньням:
  • Апэратар робата мае пачаць на Steward requests/Bot status#Global bot status requests абмеркаваньне, якое працягнецца 2 тыдні;
  • Абмеркаваньне будзе абнародавана праз МасПаведамленьне (Абмеркаваньне новага сусьветнага робата), на якое могуць быць падпісанымі зацікаўленыя сябры супольнасьці і вікі;
  • Апэратар робата мае паказаць, што праца робата патрэбная на шматлікіх праектах «Вікімэдыі». Добры спосаб паказаць гэта — мець адно заданьне на 5 і больш вікі;
  • Апэратар мае ўпэўніцца, што трымаецца вымогаў вікі датычна выкарыстаньня сьцяга робата.
  • Стан сусьветнага робата дае доступ да яго толькі на абмежаваным ліку праектаў і на вікі, дзе ўключаны сьцяг глябальнага робата. Вось тут ёсьць вычарпальны сьпіс такіх вікі (у праектах, дзе сусьветныя робаты не дазволеныя, можаце запытаць сьцягі мясцовага робата).

Аўтаўхвала

Апэратары робатаў могуць запытаць сьцяг мясцовага робата наўпрост у сьцюардаў, калі ў той вікі выразна дазволеная аўтаўхвала. Каб быць прыдатным для гэтага, варта адпавядаць наступным патрабаваньням:
  • гэта мае быць дазволена мясцовым правілам пра робатаў або старонкай запытаў;
  • робат мае правіць рэгулярна бяз сьцягу робата прынамсі тыдзень або ўнесьці 100 правак у прыдатных вікі дзеля паказу;
  • робат мае толькі выпраўляць падвойныя перасылкі.

Згода супольнасьці

У іншым выпадку робаты маюць атрымаць ухвалу супольнасьці на найбольш дарэчнай мясцовай старонцы абмеркаваньня перад рэдагаваньнем бязь сьцягу робата на высокай хуткасьці або без чалавечага нагляду, калі ёсьць мясцовая супольнасьць, зацікаўленая ў апрацоўцы заявак на робата. Мясцовы бюракрат дадасьць сьцяг, або можна запытаць сьцюарда зрабіць гэта, калі будзе згода. Калі ж мясцовай супольнасьці бракуе і вышэйзгаданае не выконваецца, тады робат мае дзейнічаць бязь сьцягу робата або ня дзейнічаць увогуле.

Непрымальнае выкарыстаньне

  • Супярэчлівыя зьмяненьні: Робатамі магчыма карыстацца для выкананьня правак, якія найбольш верагодна падтрымаюць іншыя мясцовыя рэдактары(-кі). Імі ніколі ня варта карыстацца для супярэчлівых правак. Калі маеце намер павялічыць ахоп робата шырэй за падтрыманы супольнасьцю, апавясьціце пра гэта на дарэчнай старонцы абмеркаваньня, каб упэўніцца, што няма пярэчаньня. Вы ня маеце пераходзіць апісаныя ў Аўтаўхвале межы, калі сьцяг Вашаму робату надалі аўтаўхвалой.
  • Здабыча зьвестак: Робатамі нельга карыстацца, каб атрымаць абсяг зьместу для выкарыстаньня, наўпрост не зьвязанага з ухваленай задачай робата. Гэта ўлучае дынамічную запампоўку старонак зь іншай вэб-бачыны, што можа прывесьці да ўнясеньня сайту ў чорны сьпіс і пастаяннай забароны доступу да яго. Калі ласка, запампуйце і разьмясьціце Вашую ўласную копію нашай базы зьвестак, калі пажадаеце запампаваць абсяг зьместу або залюстраваць праект.
  • Праверка правапісу: Ніякі робат ня можа аўтаматычна выпраўляць правапісныя памылкі без выразнай ухвалы супольнасьці, асабліва ў асноўнай прасторы назваў зьместу. У большасьці моваў тэхнічна немагчыма аўтаматычна выправіць правапісныя памылкі безь істотнай хібнасьці.

Прыбіраньне стану сусьветнага робата

Дазволы сусьветнага робата прыбяруць:

  • На запыт апэратара робата
  • Калі робатам настойліва карыстаюцца для выкананьня задачаў па-за паўнамоцтвамі сусьветнага робата
  • Калі робат прызнаны бязьдзейным пры наступных умовах:
    • Бязьдзейнасьцю лічыцца невыкананьне сусьветным робатам правак цягам цэлага году ні на якім праекце, дзе дазволены сьцяг сусьветнага робата.
    • Апэратараў маюць апавясьціць прынамсі на іх адпаведных хатніх вікі і на Мэта-Вікі перад прыбіраньнем сьцягу сусьветнага робата за бязьдзейнасьць.

Рэкамэндацыі

Імя

Імя робата мае выразна зьмяшчаць слова «бот» у імі яго карыстальніка, каб было лягчэй адрозьніць ад людзей, хоць гэта і не патрабуецца. Найбольш пашыраныя формы паходзяць ад імя ўдзельніка-апэратара (такое як Pathosbot) або выкарыстоўваюць узор неадназначнасьці (такі як Xenophon (bot)).

Рэдагавальная засланка і пікавыя гадзіны

Запушчаныя бязь сьцягу робаты маюць правіць зь перапынкамі звыш 1-й хвіліны між праўкамі (= менш за 1 праўку за хвіліну). Пасьля ўпаўнаважаньня і належнага пазначэньня яны маюць дзейнічаць з найменшым перапынкам у 5 сэкундаў (12 правак за хвіліну). Робатам варта пазьбягаць запуску падчас найбольш напружаных гадзінаў, бо яны шпарка выкарыстоўваюць сэрвэрныя сродкі, што прызначаюцца для людзкіх чытачоў(-ак) і рэдактараў(-к). У гэтыя гадзіны яны маюць працаваць зь перапынкам у 20 сэкундаў (3 праўкі за хвіліну), каб ашчаджаць сродкі.

Хуткасьць правак робата можа аўтаадладжвацца ў залежнасьці ад сэрвэрнай загрузкі (затрымка сэрвэра падпарадкаванай базы зьвестак) праз даданьне парамэтра ў радок запыту кожнага УЛР. Глядзіце дакумэнтацыю найбольшай затрымкі на МэдыяВікі.

Нагляд

Калі адкрыта не заяўлена, што робат працуе самастойна, апэратар(-ка) мае заставацца даступным(-ай), часам правяраць паведамленьні і быць гатовым(-ай) спыніць робата, калі той неналежна працуе або атрыманыя скаргі. Робата могуць заблякаваць да вырашэньня ўсіх пытаньняў, калі апэратар(-ка) не даступны(-ая).

Найлепшыя практыкі

Калі ласка, прачытайце wikitech:Help:Toolforge/Developing successful tools для настойлівых парадаў, якія спросьцяць жыцьцё Вам і ўсім іншым у будучыні.

Сьцісла:

  • Абярыце дазвол
  • Абнародуйце крынічнік
  • Майце суправаджальнікаў(-ц)
  • Напішыце дакумэнтацыю

Глядзіце таксама