Jump to content

Каманда маніторынгу малых вікіпраектаў

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Small Wiki Monitoring Team and the translation is 100% complete.
Скарот:
SWMT

Каманда маніторынгу малых вікіпраектаў (КММВ) — група вікімэдыйцаў, якія праз IRC ды іншыя спосабы адсочваюць вандалізм, спам або тролінг у маленькіх вікіпраектах. Існуюць некалькі робатаў, якія паведамляюць пра якія-кольвек падазроныя рэдагаваньні ў віках, за якімі сочыць КММВ. Каб дапамагчы, проста зайдзіце на #cvn-swЗьвязаць у IRC.

Вызначэньне «малога»

«Малы» ў «Камандзе маніторынгу малых вікіпраектаў» трэба разумець у шырокім сэнсе. Хоць робаты ў IRC адсочваюць пераважна вікі з колькасьцю артыкулаў меншай за 10 000, нельга сказаць, што яны «маленькія» ў сэнсе «нязначныя»; насамрэч мы намагаемся праглядаць як мага большую колькасьць праектаў, каб як найэфэктыўней каардынаваць намаганьні па спыненьні спамэраў і вандалаў, што чыняць масавую шкоду ў вікі ці нацэльваюцца на меншыя, спадзеючыся такім чынам стаць незаўважнымі.

Таму, калі ласка, не крыўдуйце, калі хтосьці з нашых удзельнікаў скасоўвае ў вашым разьдзеле вандалізм, называючы сябе ўдзельнікам КММВ; мы робім гэты, бо клапоцімся пра ваш разьдзел, а не таму, што думаем, нібыта гэта закінуты праект.

Як манітараваць малыя вікі

  1. Адсочваць апошнія зьмены ў малых віках праз IRC або SWViewer. Падрабязнасьці глядзіце ў Каманда маніторынгу малых вікіпраектаў/IRC.
  2. Паведамляць пра вандалаў і запытваць выдаленьні старонак на Глябальныя адміністратары/Запыты.
  3. Адкатваць вандалізм.
  4. Паведамляць пра спамавыя спасылкі для чорнага сьпісу.
  5. Сьпіс малых вікаў знаходзіцца тут.

Глябальныя правы

Сябрам КММВ можа стаць любы ўдзельнік з добрай рэпутацыяй. Аднак для гэтай працы могуць прыдасца глябальныя дазволы, якія ўключаюць глябальнага адміністратара і глябальнага адкатвальніка. Улічыце, калі ласка, што кандыдат на гэтыя дазволы мусіць мець значны досьвед працы ў КММВ.

Шаблёны ўдзельнікаў

Сябрам КММВ варта стварыць глябальную старонку ўдзельніка на Мэце, якая будзе паказвацца ў рэдагаваных імі вікі. Пажадана зьмясьціць на вашай старонцы і шаблён Бабілён.

Можаце дадаць гэты шаблён удзельніка на ўласную старонку, напісаўшы {{User SWMT}}:

This user is a member of the Small Wiki Monitoring Team.

Глядзіце таксама