Jump to content

Апытаньне пажаданьняў супольнасьці-2020

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Community Wishlist Survey 2020 and the translation is 93% complete.
The Community Wishlist Survey 2020 is over...

Агулам: 72 прапановы, 423 удзельнікаў, 1749 галасоў падтрымкі

Паглядзець выпадковую прапанову

 

Усе этапы апытаньня пачынаюцца і сканчаюцца а 18:00 UTC.

  • Падача, абмеркаваньне і перагляд прапановаў: 21 кастрычнік – 11 лістапад 2019
  • Каманда Community Tech разглядае і ўкладае прапановы (улучна з часам, адведзеным на Тэхнічную канфэрэнцыю Вікімэдыі): 5 лістапад – 19 лістапад 2019
  • Галасаваньне па прапановах: 20 лістапад – 2 сьнежань 2019
  • Публікацыя вынікаў: 6 сьнежань 2019

 

Вітаем усіх!

Мы радыя прадставіць вам абнаўленьне пра апытаньне пажаданьняў супольнасьці-2020 ад Каманды супольнасьці. Гэта ўжо пятае нашае штогадовае апытаньне, і гэтым разам мы вырашылі зрабіць інакш. Раней мы заклікалі людзей падаваць прапановы пра любыя можнасьці ці выпраўленьні, якія яны хочуць пабачыць, і Каманда тэхнічнай супольнасьці займалася дзесяцьцю пажаданьнямі з найбольшай колькасьцю галасоў падтрымкі. Сёлета мы проста зьбіраемся засяродзіцца на праектах зьместу акрамя Вікіпэдыі (т. б. Вікікнігах, Вікіслоўніку, Вікіцытатніку, Вікікрыніцах, Віківэрсытэце, Віківідах, Віківандроўках ды Вікінавінах) і рэалізаваць толькі пяць першых пажаданьняў па выніках апытаньня. У гэтым вялікае адрозьненьне ад звычайнай працэдуры. У наступным годзе (2021) мы, магчыма, вернемся да трацыныйнай структуры.

Дык дзеля чаго гэткая зьмена? Мы прытрымліваліся аднаго й таго ж фармату гадамі — і, у цэлым, ён мае шмат выгодаў. Мы ствараем выдатныя інструмэнты, прадастаўляем прыдатныя паляпшэньні і ўплываем на разнастайныя супольнасьці. Аднак прырода фармату схільная аддаваць перавагу найбуйнейшаму праекту (Вікіпэдыі). Гэта ўскладняе абслугоўваньне драбнейшых праектаў, мноства пажаданьняў ад якіх ніколі ня трапяць у пляны. Як каманда, арыентаваная на супольнасьць, мы хочам падтрымліваць усе праекты. Таму ў 2020 мы хочам праліць сьвятло на не-вікіпэдыйныя праекты.

Больш за тое, мы прымем пяць пажаданьняў. За мінулыя гады мы браліся за большыя пажаданьні (кшталту Глябальных наладаў ці Хто гэта напісаў) — выдатныя праекты. Адначасна яны вымагаюць працяглых намаганьняў, патрабуюць дадатковага часу для дасьледаваньня і распрацоўкі. Зірнуўшы на сьпіс пажаданьняў 2019 року, мы пабачылі мноства ўсё яшчэ нерэалізаваных пажаданьняў. Тым часам мы хацелі б мець месца для новых пажаданьняў 2020 року. З гэтай прычыны мы вырашылі ўзяцца за карацейшы сьпіс, каб улічыць як мага больш пажаданьняў (новых і рэшты з 2019 року).

 

Як каманда мы правялі пэўны час, укладаючы правілы, прыдатныя для сёлетняга апытаньня. Мы прынялі наступныя рашэньні (глядзіце ніжэй):

  • Кожнае пажаданьне мусіць тычыцца невікіпэдыйных праектаў, для якіх няма вылучанай каманды (напр., Вікікнігі, Вікіслоўнік, Вікіцытаты, Вікікрыніцы, Віківэрсытэт, Віківіды, Віківандроўкі і Вікінавіны).
  • Глябальныя пажаданьні (т. б., прызначаныя для ўсіх вікіпраектаў) не прымаюцца.
  • Пажаданьні для Вікіпэдыі ці датычныя толькі Вікіпэдыі не прымаюцца.
  • Пажаданьні для Вікізьвестак ці Вікісховішча не прымаюцца.
  • Тэхнічая каманда супольнасьці зробіць канчатковы выбар датычна пажаданьняў, якія зможа ўправіць, з улікам рамак і паводле правілаў.

Чаму няма глябальных пажаданьняў: Мы правялі багата часу, абмяркоўвачы, ці варта дадаваць глябальныя пажаданьні. З аднаго боку, мы шчыра разумелі імкненьне да глябальных пажаданьняў. Зь іншага боку, мы не хацелі, каб у сьпісе пераважалі глябальныя пажаданьні, тым самым замінаючы падтрымцы драбнейшых праектаў. Мы таксама абмеркавалі магчымасьць дазволу некаторых глябальных пажаданьняў. У цэлым мы вырашылі, што з-за магчымасьці прыняць сёлета толькі 5 новых пажаданьняў, ня хочам абмяжоўваць і так скарочаныя рэсурсы, даступныя для невялікіх праектаў. З улікам вышэйсказанага мы па-ранейшаму плянуем улічваць глябальныя пажаданьні зь леташняга сьпісу пажаданьняў (напр., Сканчэньне тэрміну сьпісу назіраньня, Назва разьдзелу ў параўнаньні зьмяненьняў).

Чаму няма пажаданьняў па Вікізьвестках ці Вікісховішчы: мы вырашылі выключыць Вікізьвесткі і Вікісховішча зь некалькіх меркаваньняў. Па-першае, абодва праекты маюць самастойныя групы ці каманды, якія выпусьцілі значныя паляпшэньні (напр., каманда нямецкай Вікімэдыі для Вікізьвестак; каманда структураваных зьвестак для Вікісховішча). Гэта іншая сытуацыя ў параўнаньні зь іншымі па-завікіпэдыйнымі праектамі, якія ня маюць вылучаных групаў і заўсёды намагаліся атрымаць падтрымку ў камандаў распрацоўнікаў. Па-другое, Вікізьвесткі і Вікісховішча паводле сваёй прыроды схіляюцца быць глябальнымі — гэта, вядома, фантастыка, аднак не ўваходзіць у ахоп пажаданьняў 2020 року.

У цэлым гэта экспэрымэнт, і мы спадзяемся шмат чаго ў ім даведацца. У будучым годзе мы будзем здольныя ўзаемадзейнічаць з рознымі супольнасьцямі, падтрымліваць слаба прадстаўленыя праекты і заахвочваць усіх вікімэдыйцаў (у тым ліку і сябе!) падумаць пра тое, як можна далей узмацніць драбнейшыя праекты. Акрамя таго, мы з радасьцю зоймемся глябальнымі пажаданьнямі зь леташняга сьпісу. Дзякуем за ваш водгук і зь нецярплівасьцю чакаем убачыць вашыя прапановы ў лістападзе. Дзякуем!

 

Каманда тэхнічнай супольнасьці — каманда Фундацыі Вікімэдыі, засяроджаная на патрэбах актыўных удзельнікаў Вікімэдыі па паляпшэньні інструмэнтаў курыраваньня і мадэраваньня. Праекты, над якімі мы працуем, абраныя супольнасьцю Вікімэдыі шляхам штогадовага апытаньня пажаданьняў супольнасьці.

Аднойчы ў год актыўныя ўдзельнікі Вікімэдыі могуць падаваць прапановы новых функцыяў і выпраўленьняў, над якімі трэба папрацаваць нашай камандзе. Праз два тыдні можна галасаваць за найбольш упадабаныя вамі ідэі. 5 самых папулярных пажаданьняў будуць вывучаныя і перададзеныя камандзе тэхнічнай супольнасьці. Некаторыя зь іншых папулярных пажаданьняў могуць быць перададзеныя іншым камандам распрацоўнікаў.

Працэс апытаньня быў распрацаваны камандай тэхнічных пажаданьняў Вікімэдыі Нямеччыны, якая ладзіла апытаньне пажаданьняў у нямецкай Вікіпэдыі. Працэс стварэньня міжнароднага сьпісу пажаданьняў адбываўся пры падтрымцы каманды тэхнічнага супрацоўніцтва.

Гэта нашае пятае штогадовае апытаньне пажаданьняў супольнасьці. Глядзіце, што мы выканалі зь леташніх пажаданьняў.

 
Талісман тэхнічнай супольнасьці: сабака ў шапцы сьв. Мікалая.

На этап прапановаў адведзеныя першыя два тыдні апытаньня.

На этапе прапановаў удзельнікі з кожнага праекту і мовы могуць падаваць прапановы функцыяў і выпраўленьняў, якія б хацелі мець у 2020 годзе. Падаваць прапановы можна любой мовай. Калі прапанова будзе не ангельскай, а любой іншай мовай, мы пастараемся перакласьці яе, каб прачытаць і прагаласаваць мог кожны ахвотны.

Прапановы мусяць быць канкрэтнымі, добра апісанымі задачамі, якія прынясуць непасрэдную карысьць удзельнікам праектаў Вікімэдыі. Прапановы мусяць адказваць на наступныя пытаньні:

  • Якую праблему вы хочаце вырашыць?
  • Якіх удзельнікаў гэта закранае? (рэдактараў, адміністратараў, рэдактараў Вікікрыніцаў і да т. п.)
  • Якім чынам праблема вырашаецца цяпер?
  • Якія магчымыя рашэньні? (калі маеце ідэі)

Вашая прапанова мусіць быць як мага болей акрэсьленай, асабліва ў фармуляваньні праблемы. Ня варта казаць проста «функцыя X састарэла», «трэба палепшыць» ці «мае шмат хібаў». Гэта недастатковая інфармацыя для вызначэньня таго, што трэба зрабіць. Добрая прапанова канкрэтна тлумачыць праблему і каго яна закранае. Нічога страшнага, калі вы ня маеце варыянту ейнага вырашэньня ці маеце некалькі, але ня ведаеце, які зь іх лепшы.

Падача прапановы — толькі пачатак працэсу. Двухтыднёва этап — гэта час, калі супольнасьць можа разам дапрацаваць ідэю, каб яна атрымала як мага болей галасоў на этапе галасаваньня. Пасьля падачы прапановы ўсе запрашаюцца да камэнтаваньня, каб зрабіць яе лепшай — запытаньняў і прапановаў зьмяненьняў. Падобныя прапановы могуць быць аб’яднаныя; вельмі маштабныя прапановы могуць быць падзеленыя на канкрэтнейшыя. Мэтаю ёсьць стварэньне найлепшай прапановы для этапу галасаваньня.

Ад асобы, якая падае прапанову, чакаецца актыўны ўдзел у абмеркаваньні і дапамога ва ўнясеньні зьмяненьняў. З-за гэтага мы плянуем абмежаваць колькасьць прапановаў аднаго ўдзельніка да трох. Калі вы зьмесьціце больш, мы папросім пакінуць тры зь іх. Прапануйце найлепшыя ідэі!

З гэтае ж прычыны ўносіць прапановы могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, каб быць пэўнымі, што яны будуць сачыць за абмеркаваньнем і адказваць на пытаньні. Як і пры галасаваньні, вы мусіце быць актыўным удзельнікам прынамсі аднаго з праектаў Вікімэдыі. Калі вы не адпавядаеце гэтаму крытэру ці вычарпалі ліміт прапановаў, а маеце яшчэ ідэі, пашукайце іншых удзельнікаў, якія змогуць вылучыць вашыя прапановы.

Яшчэ адна заўвага: прапановы, якія заклікаюць да выдаленьня ці адключэньня функцыі, над якой працавала каманда распрацоўнікаў ФВМ, знаходзяцца па-за сфэрай кампэтэнцыі Тэхнічнай каманды супольнасьці. Яны ня трапяць у этап галасаваньня.

 

Так, вы можаце паўторна выставіць прапановы, якія раней атрымалі недастаткова галасоў і заслугоўваюць другое спробы.

Калі вырашыце скапіяваць прапанову з старога ў новае апытаньне, дык спадзяемся, што вы будзеце «апекавацца» гэтай прапановай — то бок будзеце актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваньні і жадаць унесьці зьмены ў прапанову, каб зрабіць яе яшчэ выгаднейшай да пачатку галасаваньня. Як мы казалі вышэй, ад аднае асобы можна вылучыць максымум тры прапановы, і ў гэтай квоце ўлічваюцца і ўнясеньне мінулагодніх прапановаў.

Будзе карысна спаслацца на папярэдняе абмеркаваньне прапановы, але не капіруйце, калі ласка, галасаваньні і абмеркаваньні. Калі ў мінулых абмеркаваньнях ёсьць нешта карыснае, уключыце гэтыя прапановы ці абумовы ў новую прапанову.

 

Пасьля этапу прапановаў мы робім тыднёвы перапынак дзеля разгляду прапановаў перад пачаткам этапу галасаваньня.

Усе актыўныя ўдзельнікі могуць пісаць водгукі і галасаваць за прапановы, якія хочуць падтрымаць. Можна галасаваць зя любую колькасьць розных прапановаў. Каб забясьпечыць справядлівае галасаваньне, галасаваць могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, а галасы ад новазарэгістраваных уліковых запісаў могуць быць выдаленыя.

Улічваюцца толькі галасы падтрымкі. Канчатковы сьпіс пажаданьняў будзе адсартаваны паводле колькасьці такіх галасоў. Калі вы зьяўляецеся аўтарам прапановы, ваш голас аўтаматычна залічваецца ў яе падтрымку.

Аднак на этапе галасаваньня заахвочваецца і жывое абмеркаваньне. Калі вы хочаце выказацца нэўтральна ці супраць прапановы, сьмела рабіце гэта з тлумачэньнем. Такія абмеркаваньня могуць дапамагчы людзям вызначыцца з уласным меркаваньнем што да галасаваньня па гэтых прапановах. Таксама абмеркаваньні даюць карысную інфармацыю для асобаў, якія зьбіраюцца працаваць над рэалізацыяй прапановы.

Дапушчальная таксама агітацыя ў разумных памерах. Вы маеце магчымасьць прадаць сваю ідэю такой колькасьці людзей, як зможаце. Сьмела зьвяртайцеся да людзей у вашым праекце, Вікіпраекце ці карыстальніцкай групе. Відавочна, што пры гэтым нельга карыстацца «лялькамі» ці патрабаваць ад людзей галасаваць або зьмяніць свой голас. А вось кампанія «добрай волі» цалкам нармальная.

 

Каманда тэхнічнай супольнасьці можа адхіліць прапановы, якія не адпавядаюць наступным крытэрам:

  • Прапанова мусіць тычыцца тэхнічнай зьмены, а ня зьмены палітыкі ці супольнасьці
  • Прапанова мусіць тычыцца праблемы, а не запытваць канкрэтнага разьвязаньня
  • Прапанова мусіць быць добра акрэсьленаю праблемаю, а не мяшанкай розных незьвязаных праблемаў
  • Прапанова адсутнічае ў дарожнай мапе іншай каманды ці не адхілялася іншымі камандамі раней
  • Прапанова не адхілялася камандай тэхнічнай супольнасьці раней
  • Прапанова мусіць уваходзіць у сфэру адказнасьці каманды

The Community Tech team may decline proposals that fail to meet the above criteria.

 

Рэйтынгі падтрымкі ствараюць прыярытэтны сьпіс пажаданьняў, і каманда тэхнічнай супольнасьці адказвае за ацэнку і апрацоўку першых 5 пажаданьняў. Каб гэта выканаць, мы вывучаем усе найлепшыя пажаданьні і разглядаем іх з улікам тэхнічных і сацыяльных/палітычных фактараў рызыкі.

Вельмі карысныя ў выяўленьні патэнцыйных адмоўных аспэктаў галасы супраць і нэўтральныя. Па супярэчлівых пажаданьнях мы ўраўнаважваем вынікі галасаваньня з водгукамі, больш заснаванымі на кансэнсусе. Напрыклад, так адбылося ў апытаньні 2015 году: мноства галасоў атрымала пажаданьне «дадаць сьпіс назіраньня карыстальніка», аднак былі некалькі шчырых галасоў супраць. Мы выслухалі ўсе баку і прынялі рашэньне, ці варта займацца гэтым праектам.

As an example, this worked in the 2015 survey: The wish to "add a user watchlist" received a lot of votes but also some heartfelt Oppose votes. Community Tech listened to all sides, and made a decision on whether to pursue the project or not.

 

The 2020 Community Wishlist Survey is now complete! We want to thank everyone for their participation in this year’s survey. It was a very civil and smooth process, and we appreciate all of the help that we received. Now, we’re delighted to announce the top 5 wishes from the survey:

  1. Improve export of electronic books (Wikisource)
  2. New OCR tool (Wikisource)
  3. Migrate Wikisource specific edit tools from gadgets to Wikisource extension (Wikisource)
  4. Inter-language link support via Wikidata (Wikisource)
  5. Insert attestation using Wikisource as a corpus (Wiktionary)

Here’s what comes next: We’ll begin analyzing these five wishes after the new year. During our analysis, we’ll consider various factors, including possible dependencies and risks. Once we’ve completed this analysis, we’ll determine which wish to address first. We’ll create a project page on Meta-Wiki for that wish, which will outline the project vision. We’ll also ping all the wish voters, so everyone can share their suggestions and questions on the Talk page. From that point, updates will be found on the project page. The first project page should be launched in the next few months (no set date yet), but you can visit the Community Tech page for updates in the meantime.

As a team, our goal is to address every top wish in the Community Wishlist Survey. This means that we analyze each wish and determine if it’s workable (i.e., within scope, no major conflicts with other teams, etc). In many cases, the wish is workable. We then continue with the research and planning, followed by development, testing, and deployment. However, we sometimes identify significant issues or risks associated with a wish. In such cases, we investigate alternatives and ways to mitigate the risks. As a last resort, we sometimes decline certain wishes, but only after we rule out other options. Above all, we make sure to address each wish and share our findings with the community.

As this year draws to a close, we want to thank you, again, for participating in the survey! It was a fantastic experience for the team (and we hope for you too!). After the new year, we’ll begin reaching out with plenty of questions, ideas, and updates. We’re excited to begin the work to improve Wikisource and Wiktionary. Until then, we wish you a happy new year, and we look forward to collaborating with all of you!