Аддзелы Вікіруху/Прынцыпы
Appearance
Жадаеце дапамагчы зь перакладам? Перакладзіце адсутныя паведамленьні.
Ад аддзелаў Вікіруху і ўстановаў, якія зь імі працуюць, як то Камітэт аддзелаў, чакаецца сьледаваньне ніжэйазначаным прынцыпам аддзелаў Вікіруху, распрацаваным у праекце роляў у руху.
Прынцыпы аддзелаў Вікіруху
- Пашыраць нашую сетку
- Фармальныя і нефармальныя суполкі, якія падтрымліваюць наш рух і адпавядаюць падставам прызнаньня, варта ўлучаць у рамкі нашай арганізацыйнай мэта-пабудовы такім чынам, каб узмацняць нашую сусьветную сетку.
- Гнуткасьць
- Пакідаць дзьверы адчыненымі для арганізацыяў або суполак пры руху ад аднаго стану да другога, каб дапушчаць зьмяненьне і не змушаць людзець да ўзору, які можа не пасаваць.
- Цягнуць, а не штурхаць
- Рабіце даступнымі зьвесткі аб прынцыпах, паказьніках і ходзе далучэньня да Вікіруху. Зьвярніце ўвагу на перавагі, нявыгады, правы і абавязкі кожнага ўзору. Дапамагайце суполкам зрабіць лепшы выбар, які падыходзіць іх працы, але давайце ім вырашыць.
- Не герархіі, а супраца
- Аддавайце перавагу супрацы між аддзеламі. Шматлікія аддзелы, якія суіснуюць у адной галіне, не знаходзяцца ў падпарадкаваньні, але ім варта ўзгадняць, як суіснаваць у сваіх галінах, супрацоўнічаць і пазьбягаць падвойнай працы.
- Зносіны служаць ключом
- Нарада, паток зьвестак і зносіны вырашальныя як для супольнай працы, гэтак і для пазьбяганьня сутыкненьня або супярэчнасьці, у прыватнасьці ў геаграфічнай або прадметнай галінах перакрыжоўваньня.
- Пазьбягаць непатрэбнага валаводніцтва
- Саўдзельнікам варта спрабаваць працаваць зь існымі суполкамі, дзе магчыма. Ня варта ўтвараць новых установаў толькі праз асабістую нязгоду.
- Упаўнаважваць саўдзельнікаў
- Першаснай падставай для прызнаньня аддзелаў служыць іх упаўнаважваньне дзеля далейшага прызнаньня і падтрымкі ў рамках іх супольнасьцяў, а таксама дзеля распазнаньня іх працы з праектамі.