Вікіпедыю на Месяц
This page is kept for historical interest. Any policies mentioned may be obsolete. If you want to revive the topic, you can use the talk page or start a discussion on the community forum. |
Home | Phase 1: scenarios | Phase 2: voting | Phase 3: working | Phase 4: wrap-up | About | FAQ |
done | done | done | done |
Група навуковых энтузіястаў з Берліна (Германія), плануе адправіць уласны месяцаход на Месяц. І яны жадаюць узяць туды Вікіпедыю. У год 15-годдзя Вікіпедыі наша глабальная супольнасць рэдактараў запрашаецца да падрыхтоўкі ўнікальнай капсулы ведаў.
Вікіпедыю на Месяц – коратка
Група "Part-Time Scientists" з'яўляецца адной з пяці камандаў, якія змагаюцца ў спаборніцтве "Google Lunar X Prize". Іх мэта - дасягнуць Месяца да 2017 года, бяспечна прызямліць свой месяцаход на паверхню, праехаць ім 500 м і даслаць выявы назад на Зямлю. На касмічным транспарце вельмі мала месца для рэчаў, якія можна ўзяць. Звычайна, так званая, карысная нагрузка касмічнага апарата вызначаецца падчас навуковых эксперыментаў. Месяцаход, які канструюе "Part-Time Scientists" мае пэўную вольную прастору, але таксама на ім будзе дыск з дадзенымі, на якім, па прапанове нямецкага аддзялення фонду Вікімедыя, будзе ўтрымлівацца Вікіпедыя.
Чаму проста не спампаваць усю Вікіпедыю на дыск цалкам? Таму што даступнае на дыску прастора вельмі абмежавана і не здолее змясціць хаця б адну з найбуйнейшых моўных версій Вікіпедыі - нават без медыяфайлаў і гісторыі версій старонак. Пры гэтым вельмі важна, што Вікіпедыя — па-сапраўднаму глабальны праект і на дадзены момант уключае матэрыялы на больш чым 300 мовах, так што нават калі на Месяц атрымаецца даставіць толькі пэўны яе «зрэз», па сутнасці ён і стане зрэзам сумы ўсіх чалавечых ведаў. Такім чынам, ён павінен адлюстроўваць не толькі якасць працы супольнасці Вікіпедыі, але і спектр яго культурных адрозненняў, якія адрозніваюцца поглядамі, мноства яго галасоў.
Як гэта зрабіць? Як вырашыць? Мы, у Wikimedia Deutschland|Вікімэдыя Германія, думаем, што лепшым спосабам прыняць рашэнне адносна зрэзу Вікіпедыі для касмічнага падарожжа будзе спадзявацца на сілу нашых базавых прынцыпаў: гэта стане падарункам да юбілею моўным супольнасцям Вікіпедыі ўсяго свету. Давайце ж абмяркуем гэта як міжнародны рух і прама ў рамках нашага праекта. Гэта ўнікальны вопыт, посколько ніколі раней ад супольнасцяў адразу ўсіх раздзелаў Вікіпедыі не патрабавалася прымаць рашэнні і працаваць над праектам, маючы ў распараджэнні абмежаваныя прастор ... і час. Наша мэта - завяршыць абмеркавання, прыняцце рашэнняў і падрыхтоўку кантэнту да Міжнароднага дня добраахвотнікаў 5 снежня 2016 года.
5 снежня 2016 года. 39 мільёнаў артыкулаў, 300 моў, тысячы рэдактараў. Адзін дыск аб'ёмам прыкладна ў 20 ГБ.
Гэтае месца на Мэта-вікі было спраектавана, каб паспрыяць працэсу да Вікіманіі ў Эзіна-Ларыо ў чэрвені 2016 года. Да гэтага часу нам трэба прыйсці да рашэння аб тым, як дзейнічаць у якасці глабальнай супольнасці і ў нашых адпаведных моўных супольнасцях. Гэта адважнае пачынанне! Калі ласка, прачытайце аб усіх дэталях у секцыях About і FAQ.
Давайце адправім Вікіпэдыю на Месяц! Нам трэба ваша меркаванне і ідэі ў бягучым абмеркаванне магчымых працоўных сцэнарыяў. Праўце!
Гл. таксама
- [Foundation-l] Long-term archiving of Wikimedia content (past discussion of laser micro-etching into nickel)