Jump to content

Віківясна-2017

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Wikimedia CEE Spring 2017 and the translation is 93% complete.
Outdated translations are marked like this.

Вікімедыя Віківясна—2017 — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімедыйцамі і вікіпедыстамі з рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, накіраванае на падтрымку стварэння артыкулаў пра кожную краіну рэгіёна ў кожным з раздзелаў Вікіпедыі.

Яшчэ зусім нядаўна рэгіён ЦУЕ перажыў некалькі сумных Вёснаў, якія скончыліся непаразуменнямі, раздраямі і расчараваннямі (зняццё з пасады Дубчака ў красавіку 1969 для спынення Пражскай вясны, эскалацыя канфлікта ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікта ў сакавіку 1992, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 і, урэшце, вясна 2014 года, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе).

Задача Віківясны — у аб’яднанні лакальных высілкаў для збірання і распаўсюду свабодных звестак пра культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; пашырэнні ведаў і разуменні адзін аднаго; глабальным павялічэнні колькасці і якасці свабодных ведаў пра рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Традыцыйна праект праходзіць з 21 сакавіка да 31 мая. У гэты час у раздзелах-удзельніках Вікіпедыі праходзяць асобныя конкурсы па напісанні і паляпшэнні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асоб кожнай краіны-удзельніцы рэгіёна. Падрабязней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонках спісаў артыкулаў.

Конкурсы на месцах арганізоўваюцца лакальнымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасць мае свае ўласныя правілы. Кантактныя звесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Два мінулыя конкурсы паказалі, што арганізатары-дабраахвотнікі з розных раздзелаў выцягнулі сваю ношу да канца. Мясцовыя каманды прапануюць спісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны б хацелі бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактары іншых раздзелаў; такім чынам удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёна.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны, мясцовыя арганізатары дапоўняць спіс задач — і ў добры шлях!

Міжнародныя арганізатары

Імя, прозвішча Імя ўдзельніка Краіна Удзел
Nikola Kalchev Лорд Бъмбъри Bulgaria Wikimedians of Bulgaria User Group
Алиса Селезньова Bulgaria Wikimedians of Bulgaria User Group
Mārtiņš Bruņenieks Papuass Latvia Wikimedians of Latvia User Group
Philip Kopetzky Philip Kopetzky Austria Wikimedia Österreich
Natalia Szafran-Kozakowska Magalia Poland Wikimedia Polska
Vira Motorko Ата Ukraine Wikimedia Ukraine
Bohdan Melnychuk Base Ukraine Wikimedia Ukraine
Liam Wyatt Wittylama Australia Europeana Liaison

Блог і сацыяльныя сеткі