WikiGap 2020 Lyakhavichy
Што такое WikiGap?
[edit]W i k i G a p
Вікіпедыя з’яўляецца не толькі найбуйнейшай сусветнай энцыклапедыяй, але і ўнікальным праектам: яна ствараецца самімі ж карыстальнікамі. Веды — гэта сіла, і Вікіпедыя здольная пашырыць наша ўяўленне пра свет. Аднак у Вікіпедыі, якая з’яўляецца люстэркам грамадства ў цэлым, існуе дысбаланс паміж прадстаўленнасцю жанчын і мужчын — у Вікіпедыі больш артыкулаў пра мужчын, чым пра жанчын, таксама існуе няроўнасць у гендэрным складзе актыўных рэдактараў гэтага праекта. |
У энцыклапедыі ў чатыры разы больш артыкулаў пра мужчын, чым пра жанчын. Гэтая статыстыка адрозніваецца ў залежнасці ад краіны, але, нягледзячы на дробныя адрозненні, інфармацыі пра жанчын значна менш, чым пра мужчын, незалежна ад мовы, на якой Вы праглядаеце артыкулы ў Вікіпедыі. Мы хочам гэта змяніць. WikiGap — гэта мерапрыемства, падчас якога людзі з многіх краін свету збяруцца разам для пашырэння кантэнту і напісання артыкулаў для Вікіпедыі пра выдатных жанчын, якія прадстаўляюць розныя сферы жыцця. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня жанчын і арганізуецца Міністэрствам замежных спраў Каралеўства Швецыя сумесна з шведскімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі за мяжой і супольнасцямі вікіпедыстаў розных краін свету. На працягу сакавіка — красавіка акцыя WikiGap адбудзецца ў шматлікіх краінах свету. У Беларусі WikiGap праводзіцца ўжо ў другі раз і сёлета пройдзе ў 11 сакавіка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Тэма гэтага года: «Жанчыны — гістарычныя асобы». |
Швецыя з’яўляецца першай краінай у свеце, якая мае феміністычную знешнюю палітыку. Мы перакананыя, што гендэрная роўнасць — гэта справядліва і правільна, і што яна з’яўляецца галоўнай умовай ўстойлівых міру і бяспекі. Знешняя палітыка Швецыі звязаная з правамі жанчын, прадстаўніцтвам іх інтарэсаў і рэсурсамі. Дзякуючы #WikiGap мы хочам даць голас жанчынам. Мы стараемся павялічыць прысутнасць жанчын у Вікіпедыі. Разам мы спрабуем стварыць больш гендэрна роўны Інтэрнэт і нарэшце — больш гендэрна роўны свет. |
Майстар-клас па напісанні артыкулаў пра жанчын у Вікіпедыі "WikiGap 2020 Lyakhavichy"
Асноўныя мэты і задачы
[edit]- Напісанне біяграфічных энцыклапедычных артыкулаў пра жанчын;
- Прыцягненне новых аўтараў артыкулаў у Вікіпедыю.
Арганізатары
[edit]Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Швецыі ў Беларусі і Супольнасцю Вікімедыя Беларусь.
Рэгламент
[edit]- Пачатак: 11 сакавіка 2020 года а 11:00 UTC+3.
- Канец: 11 сакавіка 2020 года а 15:00 UTC+3.
- Падвядзенне вынікаў: 11 сакавіка 2020 года а 15:00 UTC+3.
Праграма
[edit]- Уводзіны ў праект WikiGap.
- Знаёмства ўдзельнікаў.
- Уводзіны ў Вікіпедыю (як ствараць і рэдагаваць артыкулы).
- Стварэнне новых артыкулаў.
- Падвядзенне вынікаў.
Умовы ўдзелу
[edit]- Мець уласны ўліковы запіс у Вікіпедыі.
- Магчымасць быць на працягу ўсяго мерапрыемства.
- Напісанне артыкулаў на беларускай мове.
Правілы
[edit]- Новыя артыкулы павінны быць напісаны на беларускай мове ў перыяд з 11:00 да 15:00 11 сакавіка 2020 года.
- Конкурсныя артыкулы не павінны ўтрымліваць парушэнняў аўтарскіх правоў.
- Можна ствараць любы артыкул пра жанчын або выбраць са спісу прапанаваных.
Журы
[edit]Члены журы не прэтэндуюць на перамогу ў конкурсе, іх магчымы фармальны ўдзел прадыктаваны выключна імкненнем паказаць прыклад і аказаць маральную падтрымку ўдзельнікам конкурса.
Прызы
[edit]Прызавы фонд прадстаўлены Пасольствам Швецыі ў Беларусі.
Вынікі
[edit]У майстар-класе на тэму: «Жанчыны — гістарычныя асобы» прынялі ўдзел 16 вучняў 7—11 класаў Жарабковіцкай сярэдняй школы імя М. Г. Мінкевіча (Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Вучні працавалі ў групах па два чалавекі пад кіраўніцтвам двух вікіпедыстаў DobryBrat і Maksim L.. Было створана 8 артыкулаў[1], усе — са спісу прапанаваных да стварэння, у тым ліку:
- be:Зоя Васільеўна Асмалоўская
- be:Ганна Дзмітрыеўна Сілівончык
- be:Антаніна Уладзіміраўна Кошаль
- be:Людміла Мікалаеўна Жалнерчык
- be:Вольга Вітальеўна Алейнікава
- be:Ганна Мікалаеўна Сендзер
- be:Луіза Ульрыка Пруская