Image filter referendum/be
Вынікі былі абвешчаны 1 верасня 2011 года.
Арганізацыя |
---|
Фондам Вікімедыя будзе праведзены рэферэндум, мэтай якога з’яўляецца збор прапаноў па распрацоўцы і выкарыстанні механізму персанальнага апцыянальнага ўтойвання выяў. Гэты механізм дазволіць чытачам адвольным спосабам хаваць змесціва вызначаных тыпаў выяў, прагляданых з-пад іх уліковага запісу. Утойванне будзе вырабляцца вылучна для ўладальніка гэтага ўліковага запісу. Абмяркоўвальны механізм уводзіцца па патрабаванні Рады апекуноў.
Дэталі і матэрыялы, якія тычацца ўводнага механізму, змешчаны тут. Рэферэндум прызначаны на 15–30 жніўня 2011 году і будзе ладзіцца на серверах кампаніі Software in the Public Interest.
Перадгісторыя
[edit]Рада апекуноў дала распараджэнне Фонду Вікімедыя распрацаваць і ўкараніць механізм персанальнага ўтойвання малюнкаў.
Мэта ўводнага механізму складаецца ў падаванні чытачам магчымасці хаваць у праектах Вікімедыя выявы, прагляд якіх яны палічылі для сябе непажаданым. Утойванне можа быць выраблена ці пры першым праглядзе малюнка, ці загадзя, шляхам выбару адпаведных персанальных налад уліковага запісу. Мяркуецца, што гэты механізм павінен даць чытачам больш волі выбару, таму важна, каб ён быў як мага прасцейшым і валодаў дружалюбным для карыстача інтэрфейсам. Мы таксама паспрабуем, каб механізм заставаўся як мага прасцейшым для падтрымкі рэдактарамі.
Механізм утойвання будзе распрацаваны і ўкаранёны ва ўсе праекты Вікімедыя. Ён не мяркуе поўнага выдалення якіх-небудзь малюнкаў, але дазволіць хаваць іх па патрабаванні карыстача. Для распрацоўкі механізму былі сфармуляваны некалькі асноўных прынцыпаў, але падчас распрацоўкі непазбежна ўзнікненне сітуацый, якія патрабуюць кампрамісных рашэнняў. Мы просім вас шляхам удзелу ў дадзеным рэферэндуме дапамагчы распрацоўнікам прыняць такія рашэнні ў будучыні.
Чаму гэта важна?
[edit]У справаздачы Роберта Харыса за 2010 год былі дадзены дзве рэкамендацыі (пункты 7 і 9), якія складаюцца ў падаванні чытачам магчымасці схаваць малюнкі, якія яны не жадаюць бачыць, і ў падаванні ім механізму схаваць усё патэнцыйна непажаданае змесціва.
Маецца некалькі аргументаў у падтрымку падобнага механізму. Малюнкі сэксуальнага і гвалтоўнага характару неабходны праектам Вікімедыя, каб яны ў поўнай ступені маглі лічыцца адкрытымі, вольнымі і адукацыйнымі. Аднак такія малюнкі — геніталій і сэксуальных практык з аднаго боку ці масавых пахаванняў і знявечаных трупаў з іншай — з’яўляюцца непазбежнай крыніцай абурэння для некаторых чытачоў, асабліва калі гаворка ідзе пра дзяцей, ці калі карыстач патрапіў на старонку з такім малюнкам выпадкова. Сэнс апцыянальнага персанальнага ўтойвання малюнкаў складаецца ў тым, каб прадухіліць магчымыя негатыўныя наступствы прагляду непажаданых малюнкаў, зрабіўшы гэтыя малюнкі недаступнымі для прагляду без дадатковых дзеянняў. Усярэдзіне Вікімедыі гэты прынцып часта завецца прынцыпам найменшага здзіўлення.
З іншага боку, мы перакананы, што ўводны механізм павінен толькі хаваць выяву, але не пазбаўляць цалкам карыстача магчымасці яго прагледзець. Доступ да інфармацыі на сайтах Фонду Вікімедыя павінен быць абмежаваны настолькі, наколькі патрабуецца, каб выканаць нашы абавязанні па аказанні знакаў павагі да нашай аўдыторыі, але не больш за тое. Таму малюнкі не будуць хавацца цалкам, пакідаючы магчымасць прагледзець іх пры жаданні карыстача.
Якія пытанні выносяцца на рэферэндум?
[edit]Падчас рэферэндуму вам будзе прапанавана ацаніць па шкале ад 0 да 10, дзе 0 азначае катэгарычна супраць, 5 — стаўлюся нейтральна і 10 — цалкам падтрымліваю, ваша стаўленне да наступных сцвярджэнняў:
- Для праектаў Вікімедыя важна падаць чытачам абмяркоўвальны механізм утойвання.
- Важна, каб механізм быў даступны як зарэгістраваным, так і незарэгістраваным карыстальнікам.
- Важна, каб утойванне было з магчымасцю адката: чытачы павінны мець магчымасць змяніць сваё меркаванне.
- Важна, каб карыстачы мелі магчымасць паведаміць пра выявы, якія яны палічылі непажаданымі для прагляду, але якія яшчэ не былі адпаведнай выявай класіфікаваны (у тым ліку, пазначыўшы іх адмысловым сцягам).
- Важна, каб укараняемы механізм дазваляў чытачам хутка і лёгка абраць, якія тыпы малюнкаў яны жадалі б схаваць (напрыклад, 5–10 катэгорый на выбар), каб карыстачы маглі б, напрыклад, схаваць малюнкі сэксуальнага характару, але не хаваць малюнкі актаў гвалту.
- Важна, каб механізм быў нейтральным з пункту гледжання розных культур: ён павінен адлюстроўваць глабальныя ці мультыкультурныя погляды на тое, якія малюнкі варта лічыць патэнцыйна непажаданымі.
У вас таксама будзе магчымасць адзначыць, што ў вас недастаткова інфармацыі для адказу на тое ці іншае пытанне.
Як будзе выглядаць фільтр малюнкаў?
[edit]Паколькі распрацоўка фільтра малюнкаў пакуль не пачалася, даступныя толькі папярэднія макеты і эскізы вонкавага выгляду ўводнага механізму. Яны могуць быць зменены па выніках гэтага рэферэндуму, а таксама ў адпаведнасці з рэаліямі працэсу распрацоўкі механізму, аднак вельмі верагодна, што канчатковы прадукт будзе выглядаць аналагічна гэтым накідам. У прадстаўленых макетах мяркуецца, што карыстачу будзе прадстаўлена тры магчымых спосабу доступу да настаўленняў: з навігацыйнага меню, з дэманстраванай выявы ці з утоенай выявы. Прыведзеныя ніжэй скрыншоты дэманструюць, як фільтр меркавана будзе выглядаць для незарэгістраванага карыстача.
-
Спасылка «Display Settings» («Настаўленні адлюстравання») размяшчаюцца ў верхнім правым куце.
-
Змесціва дыялогавага акна настаўленняў, якое з'яўляецца пры націску на спасылку «Display Settings».
-
Дыялогавае акно настаўленняў пасля таго, як карыстач зрабіў некалькі пакуль незахаваных змен.
-
Настаўленні захаваны і акно настаўленняў закрыта, выява утоена.
-
Спасылка «Hide Image» («Схаваць выяву») пад выявай.
-
Усплывальнае акно, якое з'яўляецца пры націску на спасылку «Hide Image».
-
Актываванае акно настаўленняў фільтра.
-
Акно настаўленняў фільтра пасля занясення змен.
-
Настаўленні захаваны і акно настаўленняў закрыта, выява утоена.
-
Утоеная выява.
-
Усплывальнае акно налад фільтра, якое з'яўляецца пры націску на ўтоены малюнак.
-
Актываванае акно настаўленняў фільтра.
-
Акно настаўленняў фільтра пасля занясення змен.
-
Настаўленні захаваны і акно настаўленняў закрыта, выява зараз даступна для прагляду.
Кіраўніцтва
[edit]Патрабаванні
[edit]- Рэдактары
Вы можаце галасаваць з любога, але толькі аднаго ўліковага запісу, зарэгістраванага у якім-небудзь з праектаў Вікімедыя (вам дазваляецца прагаласаваць толькі адзін раз, незалежна ад таго, колькі ў вас уліковых запісаў). Для допуску да галасавання ўліковы запіс
- не павінен быць заблакаваны больш чым у адным праекце, а таксама
- не павінен быць заблакаваны ў тым праекце, з якога вы галасуеце, а таксама
- не павінен з'яўляцца ботам, а таксама
- з яго павінна быць занесена не меней 10 правак ва ўсіх праектах Вікімедыя ў сукупнасці ў тэрмін да 1 жніўня 2011 гады (праўкі ў розных праектах сумуюцца, калі вашы ўліковыя запісы аб'яднаны ў глабальную)
- Распрацоўнікі
Распрацоўнікі дапушчаюцца да галасавання, калі яны
- з'яўляюцца адміністратарамі сервераў Вікімедыя з доступам да абалонкі ці
- маюць доступ на занясенне змен (commit access) і ўнеслі хоць бы адну змену (commit)
- Персанал і часовыя працаўнікі
Персанал Фонду Вікімедыя і часовыя працаўнікі Фонду дапушчаюцца да галасавання, калі на дзень галасавання яны з'яўляюцца дзейснымі супрацоўнікамі Фонду і былі найманы на працу да 1 жніўня 2011 гады.
- Чальцы Рады апекуноў і Кансультатыўнай рады
Да галасавання дапушчаюцца дзейсныя і былыя чальцы Рады апекуноў і Кансультатыўнай рады.
Як галасаваць
[edit]Калі вы маеце права голасу:
- Прачытайце пытанні і вызначыцеся са сваёй пазіцыяй па іх.
- Перайдзіце на старонку «Special:Securepoll» таго праекта, у якім вы маеце права голасу. Напрыклад, калі большасць вашых правак даводзіцца на частку be.wikipedia.org/, перайдзіце на старонку be.wikipedia.org/wiki/Special:Securepoll.
- Прытрымлівайцеся інструкцый на гэтай старонцы.
Каб інтэрфейс для галасавання смог вас распазнаць, вы павінны дазволіць у сваім браўзары кукi (cookies) для сайта wikimedia.amellus.net. Калі вы атрымаеце паведамленне пра памылку з тэкстам «Sorry, you are not in the predetermined list of users authorised to vote in this election.», значыць, вы знаходзіцеся ў няправільнай вікі: паспрабуйце перайсці на старонку Special:SecurePoll са сваёй хатняй вікі.
Арганізацыйныя моманты
[edit]Тэрміны
[edit]- 2011-06-30: была зроблена аб'ява; пачалася папярэдняя фаза перакладу.
- 2011-07-25: апублікаваны дэталі рэферэндуму і адказы на частыя пытанні (FAQ); пачалася асноўная фаза перакладу.
- 2011-08-08: у ідэале, усе пераклады скончаны.
- 2011-08-15: пачатак рэферэндуму.
- 2011-08-17: рассыланне лістоў.
- 2011-08-30: заканчэнне рэферэндуму, праверка галасоў і пачатак іх падліку.
- 2011-09-01: аб'ява вынікаў рэферэндуму.
Пераклады
[edit]У мэтах забеспячэння прадстаўнічасці часткі супольнасці, якая прымае ўдзел у выбарах, важна перавесці аб'явы і інфармацыю пра рэферэндум на як мага большую колькасць моў. Калі вы можаце дапамагчы з перакладам, перайдзіце на старонку перакладаў.