Jump to content

Fundraising 2012/Translation/GorillaWarfare appeal

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Fundraising 2012/Translation/GorillaWarfare appeal and the translation is 100% complete.
  • Калі ласка, прачытайце:
    Асабісты зварот ад удзельніцы
    з 18 000 рэдагаваньняў

Appeal

Ад рэдактаркі Вікіпэдыі

Я вучуся ва ўнівэрсытэце. Падручнікі за адзін сэмэстар каштуюць мне 500 даляраў. У Вікіпэдыі я магу атрымаць зьвестак на тысячу падручнікаў бясплатна.

Вось чаму я мушу ня проста чытаць Вікіпэдыю, а дапамагаць ствараць яе. Мне сапраўды важна, каб гэты рэсурс быў даступны для ўсіх, бясплатна. 470 мільёнаў чытачоў штомесяц сьведчаць, што Вікіпэдыя шмат каму патрэбная ва ўсім сьвеце.

Вікіпэдыя павінна была ўжо даўно заняпасьці. Яна будуецца на кансэнсусах, у адрозьненьні ад мноства іншых суполак. Вікіпэдыя ня мае ўсеахопнай адміністрацыі, або выканаўчай рады, якая б вызначала кожнае рэдагаваньне і кожнае правіла. Наадварот, стварэньнем гэтай крыніцы ведаў займаецца агромністая супольнасьць валянтэраў. Крыніцы бясплатнай і без рэклямы.

Падобным чынам нашая супольнасьць зь мільёнаў рэдактараў працуе разам для стварэньня энцыкляпэдыяў на 283 мовах, колькасьць артыкулаў у якіх разам перасягае лічбу ў 20 мільёнаў.

Уся гэтая праца ўкладваецца ў невялічкі бюджэт, калі параўноўваць зь іншымі топавымі сайтамі. Каб працягваць сваю працу, нам нужна стабільная інфраструктура, сэрвэры, інтэрнэт-канал, праграмісты і нават юрысты — для захаваньня незалежнасьці. Усё гэта — на сродкі з ахвяраваньняў ад чытачоў Вікіпэдыі. Вы, пэўна, думаеце, што некалькі даляраў — кропля ў моры, але менавіта кожная падобная кропля робіць далейшую працу магчымай.

Вялікі вам дзякуй.