Jump to content

Fundraising 2011/Kaldari Letter/be

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Translation instructions
  • For pages marked "Missing" or "In progress", click the page title and start translating. When you are done, click "edit status" and change the status to proofreading.
  • For pages marked "Needs updating", compare the page to the source page and update the translation accordingly. When you are done, click "edit status" and change the status to proofreading.
  • It is important to have someone else proofread the translated page! If you have proofread a page and it is ready for publication, click "edit status" and change that page's status to ready.
  • If you are changing something that has already been published, change its status back to ready for it to be published again.

If you have any questions or feedback regarding the translation process, please post them here. Translation FAQ

Інтэрнэт калісьці быў па-сапраўднаму цікавы.

У старыя добрыя часы, у дзевяностыя, інтэрнэт быў настолькі разнастайным, што успрымаўся хутчэй як супольнасць цікавых людзей, чым, вы ведаеце, проста прыхаванае тэлебачанне, якім ён у асноўным адчуваецца цяпер.

Я быў адным з тых добраахвотнікаў, якія стварылі Вікіпедыю. І мы даўно вырашылі, што абмен інфармацыяй і навучанне людзей важней, чым зараблянне грошай. Вось чаму Вікіпедыя сёння падтрымліваецца некамерцыйнай арганізацыяй, і ў ёй ніколі не будзе рэкламных аб'яў.

На ўтрыманне сервераў і зарплату невялікага штату супрацоўнікаў патрабуюцца грошы. Але замест прыцягнення рэкламадаўцаў і скажэння нашай працы фінансавым уплывам, кожны год мы проста просім нашых чытачоў прагаласаваць грашыма ў падтрымку гэтай супольнасці людзей, якія прадстаўляюць нешта асаблівае ў інтэрнэце. Калі ласка, укладзіце і вы ў гэтую справу свае 5, 10 даляраў ці столькі, колькі зможаце.

Пасля некалькіх гадоў рэдагавання Вікіпедыі, я ў выніку стаў супрацоўнікам Вікімедыя, распрацоўнікам праграмнага забеспячэння. І магу вам сказаць, што інфраструктура, якая падтрымлівае Вікіпедыю, даволі нязначная.

У Google, магчыма, каля мільёна сервераў. У Yahoo працуе парадку 13 тысяч супрацоўнікаў. У нас - 679 сервераў і 95 супрацоўніка.

Вікіпедыя - пяты па папулярнасці сайт у сетцы, кожны месяц ён абслугоўвае 470 000 000 чалавек, якія праглядаюць мільярды старонак.

Лепшае ў ахвяраваннях - гэта тое, што калі вы ахвяруеце свае 10 даляраў для Вікіпедыі, гэты ўзнос шматкроць памнажаецца. Калі гэтыя 10 даляраў ідуць на тое, каб дапамагчы з выплатай зарплаты аднаму распрацоўніку, які затым распрацоўвае інструмент, які дазволіць тысячам добраахвотнікаў зрабіць нешта значнае ў Вікіпедыі, то гэтыя вашыя 10 даляраў зрабілі значна больш, чым яны маглі б зрабіць для любога іншага вэб-сайта.

Ваша ахвяраванне дапаможа нам паляпшаць Вікіпедыю і захоўваць прывабнасць хоць бы гэтай часткі Інтэрнэту.

Дзякуй,

Раян Калдары
Праграміст Вікімедыя