Jump to content

Community area, Belarus

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Belarusian-speaking users on CEE Meeting in Lviv, 2018

Крытэрыі ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах ад Юзэргрупы

[edit]

Варыянт 1

[edit]

У асноўным крытэрыі для таго, хто хоча мець стыпендыю для паездкі і прадстаўляць Юзэргрупу, таксама гэтыя крытэрыі могуць падвысіць усвядомленасць і плён удзелу, як для прадстаўніка супольнасці, так і для самой супольнасці.

  1. Напісаць сваю матывацыйную частку, чаму гэта будзе карысна для вас, і як ваша паездка можа быць карысна для супольнасці.
  2. Мець магчымасць прысутнічаць на працягу ўсёй канфэрэнцыі.
  3. Зрабіць тэкставую справаздачу па выніках паездкі і запісаць яе на метавікі, або ў прастору імён Вікіпедыя, або
    1. арганізаваць адкрытую сустрэчу для ўдзельнікаў Юзэргрупы не пазней за 7 дзён пасля вяртання з паездкі і распавесці цікавосткі супольнасці.
  4. Прыязна або нейтральна ставіцца да абодвух раздзелаў: акадэмічнага і класічнага.

Фармальныя моманты

[edit]
  1. Мець пашпарт, прыдатны да візы: ёсць месца для віз, і тэрмін дзеяння сканчаецца не меней чым праз 4 месяцы ад пачатку паездкі.

Гэтыя крытэрыі складзены часова, але маюць быць прагавораны супольнасцю ў будучыні для больш устойлівага карыстання.

Варыянт 2

[edit]

Патрабаванні да прадстаўнікоў

[edit]
  1. Мець пашпарт, прыдатны да візы: ёсць месца для віз, і тэрмін дзеяння сканчаецца не меней чым праз 4 месяцы ад пачатку паездкі
  2. Мець магчымасць прысутнічаць на працягу ўсёй канфэрэнцыі
  3. Мець не менш за адзін месяц стажу і 100 правак у прасторы артыкулаў сумарна ва ўсіх беларускіх праектах (be-tarask.wikipedia.org, be.wikipedia.org, be.wikibooks.org, be.wikiquote.org, be.wikisource.org, be.wiktionary.org)
  4. Не мець грубых парушэнняў правілаў Вікіпедыі

Крытэрый выбару прадстаўнікоў

[edit]

Пры наяўнасці некалькіх удзельнікаў, якія адпавядаюць патрабаванням, перавага вызначаецца па наступных пунктах:

  1. Удзельнікі, якія яшчэ ні разу не ўдзельнічалі ў міжнародных Вікісустрэчах
  2. Удзельнікі, якія не ўдзельнічалі ў міжнародных Вікісустрэчах на працягу апошніх трох гадоў
  3. Адміністратары і бюракраты любога з беларускіх праектаў Вікіпедыі
  4. Даглядчыкі любога з беларускіх праектаў Вікіпедыі
  5. Аўтадаглядчыкі любога з беларускіх праектаў Вікіпедыі
  6. Удзельнікі з большай сумарнай колькасцю правак у прасторы артыкулаў усіх беларускіх праектаў Вікіпедыі

Падзеі

[edit]

Будучыя падзеі

[edit]