З студзеня 2007 я дапамагаю ў якасьці не ўваходнага ў Раду чальца Аўдытарскага Камітэта, з мэтай уяўляць і дапамагаць радзе ў агульным аглядзе бухгалтэрыі арганізацыі і працэсаў фінансавай справаздачнасьці, аўдыце фінансавых справаздач, унутраным кантролі, і функцыях аўдыту. Арганізацыя фундацыя «Вікімэдыя» усё яшчэ расьце і патрабуе прыцягненьня фондаў, грантаў і шматлікіх-шматлікіх фундушаў дробнымі ахвярадаўцамі, каб пакрыць расходы на утрыманьне ўэб-сайтаў, якія усё яшчэ растуць. Таму фундацыі «Вікімэдыя» неабходна ствараць давер у, напрыклад, падаваньне своечасовай фінансавай справаздачнасьці з аўдытарскім заключэньнем з мэтай паказаць, што грошы ахвярадаўцаў патрачаныя эфектыўна. Я атрымаў адукацыю ў вобласьці эканомікі і кіраваньня бізнэсам у Маастрыскам унівэрсытэце (ступень магістра) і зьяўляюся прафэсійным аўдытарам з сэртыфікатам CIA (Certified Internal Auditor - Сэртыфікаваны ўнутраны аўдытар). У мяне дзесяць гадоў прафэсійнага досьведу ў вобласьці нагляду. Я уважліва стаўлюся да доўгатэрміновай стабільнасьці фундацыі «Вікімэдыя» і яго праектаў, і буду рады прыцягнуць мой прафэсійны досьвед і досьвед у якасьці чальца Аўдытарскага камітэта з пункта гледжаньня грамадзянскай пэрспэктывы для поўнай рады.
Імя, прозьвішча: Аляксандар Бахараў (Alexander S. Bakharev)
Узрост: 44
Месца пражываньня: Мэльбурн, Аўстралія
Валоданьне мовамі: Ангельская (добра), расейская (родная)
Інфармацыя пра карыстальніка:
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: чэрвень 2005
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: en.wikipedia, commons, ru.wikipedia
Праграма кандыдата
Я нарадзіўся і пражыў паў-жыцьця ў Санкт-Пецярбургу (Расея). Працаваў на працягу трох гадоў постдокам ва Ўнівэрсытэце Ілінойса, а цяпер, амаль дванаццаць гадоў, працую дасьледчыкам у прамысловай кампаніі ў Мэльбурне, Аўстралія. Я вікіпэдыец з чэрвеня 2005 года, адміністратар ангельскай Вікіпэдыі зь лютага 2006 года і аўтар бота AlexNewArtBot.
Мяне турбуе, што разьвіцьцё Вікіпэдыі, відаць, замарудзілася, а, магчыма, нават назіраецца застой. Для процідзеяньня гэтаму мы павінны вырашыць некалькі праблем на ўзроўні фундацыі «Вікімэдыя»:
Нашы лепшыя рэдактары ў нас не затрымоўваюцца — яны расчараваныя з-за канфліктаў і недаацэнкі.
Непавага, зь якім да вікіпэдыйцаў ставяцца ў грамадзтве ў цэлым. Нам трэба данесьці да шырокай грамадзкасьці, як важны праект, над якім мы працуем, і якія ў нас файныя добраахвотнікі.
Шматлікіх вікіпэдыйцаў перасьледваюць і прыгнятаюць за нашу працу над праектам. Для абароны вікіпэдыйцаў нам трэба мець адмысловую юрыдычны фундацыю і іншыя магчымыя формы самаабароны.
Фундацыі «Вікімэдыя» трэба больш грошай. Я думаю, нам трэба быць актыўней у пошуках урадавых грантаў і карпаратыўнай спонсарскай падтрымкі.
Месца пражываньня: Калямбія, Паўднёвая Караліна, ЗША
Валоданьне мовамі: En-n, De-2, Fr-1
Інфармацыя пра карыстальніка:
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: Верасень 2004
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: en.wikinews, en.wikipedia, en.wikibooks (semi)
Праграма кандыдата
У цэлым я лічу, што сучаснае кіраўніцтва фундацыі зрабіла даволі добрую працу. Аднак маюцца некалькі абласьцей, у якіх магчымыя паляпшэньні.
Аб запатрабаваньнях братэрскіх праектаў часта забываюць або жа іх проста ігнаруюць. Я жадаў бы, каб гэтым праектам была аказана належная ўвага. Я лічу, што кіраўніцтва фундацыі магло бы забясьпечваць упэўненую падтрымку гэтым праектам без шкоды для Вікіпэдыі.
Вялікая колькасьць удзельнікаў цяпер занепакоеныя тым, што кіраўніцтва фундацыі турбуе толькі разьвіцьцё цэнтральнага праекту - Вікіпэдыі. Як чалец кіраўніцтва, я імкнуўся бы прымусіць супольнасьць адчуваць, што яго голас чуюць і аказаў бы дапамогу малым праектам.
Іншыя вобласьці для ўдасканаленьня:
Мы павінны палепшыць міжпраектную сувязь. Цяпер маецца шмат лішняга ў працы паміж праектамі. Бліжэйшае супрацоўніцтва дазволіла бы нам лепшае выкарыстоўваньне агульных рэсурсаў.
Фундацыя «Вікімэдыя» усё часьцей мае праблемы з грамадзкімі выявамі і сродкамі інфармацыі. Больш цеснае супрацоўніцтва з прэсай дапамагло бы пазьбегнуць лішняга нэгатыва. Бліжэйшыя адносіны з братэрскімі праектамі дапамаглі бы пазьбегнуць лішніх праблем. Напрыклад, нядаўна ўвага СМІ была прыцягнута адмоўнай гісторыяй з Вікінавінамі.
Я:
Сьцюард
Бюракрат, які правярае ўдзельнікаў і чалец арбітражнага камітэту ў en.wikinews
Адміністратар en.wiki
Рэпартэр en.wikinews
Прадстаўнік OTRS стюардов, info-en.
Аб мне:
Я маю ступень бакалаўра (BA) па сацыялёгіі. Я працую кампутарным кансультантам, спэцыялізуюся на прыкладным разьвіцьці web.
Валоданьне мовамі: Ангельская, магу чытаць па-гішпанску й па-італьянску, але не размаўляю на гэтых мовах.
Інфармацыя пра карыстальніка:
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: Сьнежань 2005
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: meta.wikimedia, en.wikipedia, en.wikiversity, la.wikipedia, commons, wikimediafoundation wiki, OTRS wiki
Праграма кандыдата
Пад час, праведзены з «Вікімэдыя», я працаваў у якасьці юрыста-стажора для фундацыі «Вікімэдыя», прадстаўніка OTRS па юрыдычных запытах, запытах ад прэсы і info-en, чальцом Камітэта па Камунікацыях, кантактная асоба для прэсы ў ЗША, і — зусім нядаўна — у якасьці стваральніка працоўнай групы па адзьдзеле фундацыі ў акрузе Калюмбія. У якасьці прадстаўніка фундацыі «Вікімэдыя» я даваў інтэрвію «Нью-Ёрк Таймс», «Вашынгтон Пост», CNN, «Кангрэшнл Квотэрлі» і іншым міжнародным сродкам масавай інфармацыі. Я працаваў у радзе дырэктараў арганізацыі вэтэранаў вайны ў Іраку. Я студэнт другога курсу юрыдычнага факультэта Амэрыканскага ўнівэрсытэта, стажыруюся ў сэнаце, наглядаючы за гадавым бюджэтам парадку паўмільёна даляраў.
Мае прыярытэты:
Працаваць над умацаваньнем вобразу фундацыі і адносінамі са СМІ
Працаваць з чальцамі супольнасьці, каб забясьпечыць рэальны голас супольнасьці ў радзе.
Працаваць на ўзроўні рады з мэтай садзейнічаньня здольнасьці фундацыі прыцягваць ахвяраваньні.
Забясьпечваць, каб усе чальцы супольнасці «Вікімэдыя», аднолькава як крытыкі і прыхільнікі, разглядаліся з павагай і годнасьцю.
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: en.wikiquote, meta.wikimedia, en.wikipedia
Праграма кандыдата
Маё вылучэньне зьяўляецца рэфэрэндумам па пытаньні "трох прынцыпаў".
Вікіпэдыя прычыняе шкоду біяграфіям існых людзей, біяграфіі якіх ніколі не былі надрукаваныя на паперы. Як чалец Рады, я буду абараняць новыя крытэры выдаленьня артыкулаў, падобныя на тое, што апісана ў эсэ Doc glasgow’s The BLP problem.
Рэдагаваньне, аплачанае кампаніямі, і іншая дзейнасьць, фінансава падтрыманая імі, быўшы праверанай на адсутнасьць парушэньняў правіл, натуральным вобразам прыносіць такую жа карысьць, як і вольны зьмест. Рада павераных павінна ўключаць усіх пайшчыкаў, ня толькі дабраахвотнікаў, якія працуюць бясплатна. Лінукс не загінуў ад таго, што Red Hat і IBM выказалі да яго камэрцыйны інтарэс.
Рада Павераных і кіраўніцтва Фундацыі прыводзяць праекты Фундацыі ў заняпад тым, што нядосыць клапоцяцца аб іх і не бяруць на сябе адказнасьць за іх. У апошнія 18 месяцаў здарылася сэрыя скандалаў, якія выйшлі ў сродкі масавай інфармацыі. Фундацыя павінна спыніць стратэгію адмаўленьня злоўжываньняў і спыніць зваць крытыкаў "тролямі", а замест гэтага вярнуцца да сваёй місіі дасягненьня акуратнасьці, дасканаласьці і этычных паводзін у сродках масавай інфармацыі.
Гэтыя тры праблемы штодня шкодзяць Фундацыі і яе праектам.
Біяграфія:
Я жанаты, у мяне дзіця, я працую як маркетынг-дырэктар кампаніі Fortune 100 , і я ўваходжу ў раду сваёй царквы. Дыплёмы: бакалаўр (BA) з адменнасьцю (magna cum laude), Emory University, MA і C.Phil., Temple Univ. Я люблю падарожнічаць, граць на фартэпіяна і гітары, люблю прафэсійны спорт Дэтройта і турніры па покеры.
Валоданьне мовамі: Іўрыт, ангельская, нямецкая, крыху француская
Інфармацыя пра карыстальніка:
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: верасень 2004
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: he.wikipedia, il.wikimedia, раней крыху yi.wikipedia
Праграма кандыдата
Я інжынэр па кампутарнай бясьпецы, які працуе над магістарскай ступеньню па матэматыцы, а таксама перакладчык кнігаў.
Я далучыўся да ўдзелу ў Вікіпэдыі на іўрыце больш трох з паловай гадоў назад, калі праект толькі пачынаўся. З часам я стаў тамака адміністратарам, чэк'юзэрам і бюракратам. Я назіраў складаны, але захапляльны працэс ператварэньня невялікай супольнасьці ў нешта большае і меней кіраванае, з усімі хваробамі росту.
У жніўні 2007 года я зрабіў даклад на Вікіманіі. Тамака я таксама ўсьвядоміў глябальныя аспэкты Вікімэдыя. Я быў адным з заснавальнікаў ізраільскай нацыянальнай фундацыі, і я ўваходжу ў яго кантрольную раду.
Я вельмі рады, што можна бачыць, як дзейнасьць Вікімэдыя ператварае віртуальны мір у рэальны, і як выпадковыя чытачы становяцца актыўнымі ўдзельнікамі супольнасцяў.
Калі я буду абраны, я мае намер падтрымліваць:
Дзейнасьць Рады па падтрымцы росту супольнасьцяў і колькасьці ўдзельнікаў па ўсім сьвеце, нават вылучаючы на гэта невялікія сродкі.
Высілкі па прапагандзе праектаў Вікімэдыя сярод пластоў насельніцтва, якія досыць слаба цяпер прадстаўленыя, пры дапамозе новых сродкаў, як, напрыклад, выставы Вікімэдыя.
Стражэйшы кантроль Радай рашэньняў, прыманых супрацоўнікамі фундацыі, як то прыём на працу новых супрацоўнікаў.
Лепшыя сувязі з прэсай, каб паспрабаваць процістаяць стэрэатыпам, ствараным дрэнна інфармаванымі сродкамі масавай інфармацыі.
Строга процістаяць рэкляме ў праектах Фундацыі, калі толькі гэта не будзе апошнім сродкам, які дазволіць прадухіліць банкруцтва Фундацыі.
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: Красавік 2003
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: en.wikipedia, fi.wikipedia
Праграма кандыдата
Я назіраў за разьвіцьцём Вікіпэдыі, у тым ліку за эвалюцыяй фінскай Вікіпэдыі з пустога месца да ажыўленай супольнасьці. Я ведаю, як правілы і тэхнічныя новаўвядзеньні, створаныя для ангельскай вікіпэдыі, уплываюць на праект меншага памеру.
Я вывучаю бібліятэчную справу і інфарматыку ў школе бізнэсу.
Калі мяне абяруць, я буду адстойваць зрух цэнтра ўвагі ад устойлівасьці да здольнасьці падтрымліваць зьмест, якім можна ганарыцца, і паляпшаць яго яшчэ далей.
Наша супольнасьць і арганізацыя досыць пасталелі. Цяпер трэба падтрымліваць тэхнічныя новаўвядзеньні, у тым ліку і рэсурсамі:
Палепшанае праграмнае забесьпячэньне, якое дапаможа нам падтрымаць якасьць.
Зрабіць рэдагаваньне зноў інтуітыўным.
Падтрымаць пашырэньні, якія дазваляюць разьвіцьцё іншых праектаў (не вікіпэдыі).
Разьвіць пераклад інтэрфэйсу ва ўнівэрсальны перакладчык.
У Радзе павінен быць правільны падбор чальцоў, але працэс іх прызначэньня не павінен падаляць іх ад супольнасьці.
Праблемы, зь якімі мы сутыкаемся, "дабраякасныя", яны ўзьнікаюць з-за таго, што мы такія добрыя, такія карысныя, такія вядомыя, такія актыўныя.
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: травень 2004
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: en.wikipedia
Праграма кандыдата
Хоць амаль уся мая дзейнасьць праходзіла ў ангельскай "Вікіпэдыі" (з усплёскам у ангельскіх "Вікінавінах" у лістападзе 2005), я назіраю з турботай за ўплывам, які Рада Фундацыі ВМ аказвае на ўсе праекты. У апошнія некалькі месяцаў я больш прама загаварыў аб гэтым, да незадаволенасьці шматлікіх, і падаванье м-ру Ўэйлзу сталага чалецтва ў Радзе было апошняй кропляй. Супольнасьць патрэбна Фундацыі ВМ больш, чым Фундацыя ВМ - супольнасьці, і я баюся, што за апошнія пару гадоў Рада пачала губляць гэты факт з віду, робячы сябе ўсё больш незалежнай ад розных супольнасьцяў вікі "Вікімэдыя", і ўзвышаючы сябе над імі.
Я стаўлю сваёй задачай скіраваць гэты трэнд назад. У якасьці чальца Рады, я стаў бы працаваць над абмежаваньнем ролі Фундацыі ў Супольнасьцях, што абсалютна неабходна для абароны праектаў ад юрыдычнай адказнасьці і для забесьпячэньня фінансавай бясьпекі і тэхнічнай стабільнасьці. Я таксама прапанаваў бы зрабіць Раду павераных цалкам абіранай супольнасьцю, прыбраўшы ўсе прызначаныя і сталыя пазыцыі.
Рада павінна садзейнічаць супольнасьцям, а не кантраляваць іх. Прыйшоў час увасобіць гэта ў рэальнасьць.
Я нядаўна атрымаў ступень магістра бізнэсу і адміністрацыі (MBA) у бухгалтарскай справе і працаваў на палову стаўкі ў некамэрцыйных арганізацыях, аж да ўзроўня рады, амаль 3 гады. Я рыхтуюся да рэшты іспыту CPA . Я таксама маю ступень бакалаўра бізнэсу і адміністрацыі (BBA ) па праве, бухгалтарскай справе і мэнэджмэнту.
Я бачу некалькі абласьцей, дзе я мог бы зрабіць уклад у Фундацыю Вікімэдыя. У то й час як Sec 230 можа перашкодзіць Фундацыі павялічыць свой удзел у кіраваньні супольнасьцямі, я лічу, што патрабуецца большы ўдзел супольнасьці на ўзроўні Фундацыі.
Трэба разьвіваць такія канцэпцыі, як пытаньні і адказы з удзелам чальцоў Рады ў розных выглядах, як то Skype, IRC, сьпісы рассыланьня і іншыя важныя форумы. Такія ініцыятывы, як апытаньні супольнасьцяў аб новых праектах і ідэях, датычных распаўсюджваньня вольнай культуры, таксама варта падтрымаць.
Meta, як цэнтральны разьдзел, дзе перасякаюцца больш сямісот праектаў, павінна мець у дзесяць разоў больш старонак, чым на ёй цяпер, бо варта прапаноўваць актыўным удзельнікам праектаў выяўляць свае погляды на кірунак, у якім Фундацыя павінна рухацца для выкананьня сваёй місіі распаўсюджваньня і стварэньня вольнай інфармацыі.
Я маю намер дамагацца гэтага шляхам стымуляваньня большага міжпраектнага супрацоўніцтва, напрыклад, міжпраектнага пошуку або пошуку па спасылках, падобнага на існы ў Нью-Ёрк Таймс. Гэта падніме вагу і актыўнасьць усіх праектаў.
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: жніўня 2005
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: en.wikinews, en.wikipedia, meta.wikimedia
Праграма кандыдата
У выпадку майго абраньня ў Раду, я жадаю вырашыць наступныя задачы:
Спрыяць вывучэньню тэхнік і мэтадаў, якія выкарыстоўваліся для папулярызацыі Вікіпэдыі, і выкарыстоўваньня іх (дзе гэта мае сэнс) для папулярызацыі роднасных праектаў.
Спрыяць узаемнай працы Вікіпэдыі і роднасных праектаў (перадача зьместу, дэцэнтралізацыя ад Вікіпэдыі).
Узмацніць выкарыстоўваньне Вікіпэдыі і роднасных праектаў як надзейных і правяраных крыніц інфармацыі (напрыклад, у акадэмічнай навуцы).
Я лічу, што гэтыя праблемы цяпер уплываюць на Фундацыю больш за ўсё, бо яна досыць дарасла да іх, і для мяне будзе гонарам стаць часткай Рады, якая прасоўвае Фундацыю і ўсё яе праекты, вялікія і малыя, вышэй і далей сучаснага стану.
Я доўгі час выступаю за дэцэнтралізацыю ад Вікіпэдыі, зьнішчэньне неэнцыкляпэдычнага зьместу, і за то, каб перанесьці гэты зьмест у малыя праекты - шматлікія зь якіх пакутуюць пад вагай Вікіпэдыі. Гэта даўно ўжо зьяўляецца фактарам, які стрымлівае самую фундацыю Вікімэдыя, гэтак жа, як і росты малых праектаў, і я лічу, што прыйшоў час гэта зьмяніць.
Месца пражываньня: Рычманд, Брытанская Калюмбія, Канада (прыгарад Ванкувера)
Валоданьне мовамі: Ангельская, француская (горш, чым хацелась бы)
Інфармацыя пра карыстальніка:
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: лютага 2002
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: en.wikisource (цяпер), у мінулым таксама быў вельмі актыўны ў en.Wikipedia & en.wiktionary
Праграма кандыдата
Я кансультант па падатках, які амаль ужо выйшаў на пэнсію, з досьведам у падатках паміж дзяржавамі. Нядаўна я быў у кіраўніцтве раённай асацыяцыі бацькоў школьнікаў у школьным раёне з 23000 школьнікаў. Я павінен пакінуць гэты пост, бо мой сын сканчвае школу. Я маніякальна зьбіраю кнігі, і ў мяне ёсьць прыхільнасьць да беспарадку.
Я удзельнічаў у стварэньні Вікіслоўніка і Вікіцытатніка, удзельнічаў ва ўсіх трох вікіманіях, і актыўна ўступаў у дыскусіі па пытаннях кіраваньня ў сьпісах рассыланьня, асабліва ў сьпісе рассыланьня Фундацыі.
Я лічу, што ўмяшаньне ў справы любога праекту недапушчальна, за выключэньнем вельмі сур'ёзных акалічнасьцяў. Калі праект прымае няўдалыя рашэньні, ён павінен адказваць за свае ўласныя дзеяньні, і не чакаць, што Рада прапануе рашэньне ў выглядзе выратавальнай рукі.
Я падтрымліваю ідэю Вікі-рады, арганізаванай па ініцыятыве зьнізу, якая магла бы распрацаваць шырокую палітыку рэдагаваньня, не зьвязваючы пры гэтым асобныя праекты.
Я лічу, што ў кожнага павінна быць магчымасьць рэдагаваць праекты, якія яго цікавяць без таго,. каб яго адпуджвалі тэхнічныя патрабаваньні. Пры гэтым трэба трымаць у розуме фактары, якія адказваюць за наш рост.
Я лічу, што працэсы ў супольнасьці павінны быць заснаваныя на ўзаемнай павазе, а не на дысцыпліне і пакараньні.
Я лічу, што нацыянальныя арганізацыі (chapters) павінны пракласьці шлях да больш дэцэнтралізаванай структуры, якая больш выклікае прыхільнасьць да лякальнага атрымоўваньня сродкаў і лякальным выдаткам.
Валоданьне мовамі: Ангельская, француская, нямецкая
Інфармацыя пра карыстальніка:
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: Кастрычнік 2006
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: meta.wikimedia, en.wikipedia
Праграма кандыдата
Для ўсіх тых, хто мяне не ведае, я - Раян. Я ў цяперашні час вучуся на магістра ў вобласьці біамэдыцыны і судовай мэдыцыны, у мяне таксама ёсьць ступень бакалаўра ў вобласьці фармакалёгіі. Я тут пачынаючы з кастрычніка 2006 года, і з сакавіка 2007 я адміністратар у Ангельскім разьдзеле Вікіпэдыі. Што я знайшоў дзіўным, прыйдучы сюды, - гэта дух, які паказала супольнасьць, і гатовасьць ахвяраваць велізарны час і высілкі, бясплатна забясьпечваючы вольны зьмест для мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце. Ідэя, якую, як я лічу, Рада павінна прызнаць, складаецца ў тым, што менавіта супольнасьць забясьпечвае функцыянаваньне праектаў. І я не думаю, што гэта заўсёды адбываецца з прычыны іх рэзалюцый. Нам трэба думаць аб доўгатэрміновай пэрспэктыве - у цяперашні час фінансаваньня досыць, але кіраваўніцтва павінна пераканацца, што яны трымаюць гэта пад кантролем, каб зрабіць праекты жыцьцяздольнымі на працягу наступных гадоў. Такім чынам, што менавіта я спадзяюся прыўнесьці ў Раду?
Большы ўплыў супольнасьці на Раду. Па-першае, шляхам стварэньня большай колькасьці месцаў для прадстаўнікоў супольнасьці ў Радзе, а па-другое, раячыся з супольнасьцю па большай колькасьці пытаньняў, якімі займаецца Фундацыя.
Надаць фундацыі жыцьцяздольнае фінансаваньне ў доўгатэрміновай пэрспэктыве для таго, каб статус праектаў быў бы забясьпечаны шмат гадоў без неабходнасьці паказу рэклямы на нашых старонках.
Стварэньне больш цесных зносін з супольнасьцю. Праблемы, якія абмяркоўваюцца ў рамках паседжаньняў Рады, павінны абмяркоўвацца з супольнасьцю і быць адкрытыя для прапановаў.
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: студзеня 2004
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: meta(s), en:wp(a); таксама nah:wp(a), sw:wp(a), en:wikinews, en:wikibooks, foundationwiki, wikimania2005/6
Праграма кандыдата
Праекты фундацыі Вікімэдыя сталі ўзорам супрацоўніцтва па ўсім сьвеце. У той час, як Фундацыя расьце і сутыкаецца з новымі перашкодамі на шляху да распаўсюджваньня вольнай інфармацыі па ўсім сьвеце, яна сама павінна быць мадэльлю адкрытай, структураванай арганізацыі. Нават самыя вялікія цяжкасьці ў сувязі з грамадзтвам, камунікацыі і тэхналёгіі, можна пераадолець, калі дапамагчы чальцам супольнасьці знайсьці неабходныя рашэньні.
Я займаўся праектамі на працягу чатырох гадоў – як рэдактар, перакладчык, адміністратар, сьцюард і арганізатар канфэрэнцый. Я распавядаў аб Вікімэдыя студэнтам, на канфэрэнцыях і ў прэсе. Я заснаваў сетку перакладчыкаў на Мэта і Wikimedia Quarto, шматмоўны навінавы сайт, які я рэдагаваў разам з Anthere у 2004-5 гадох. Я дапамагаў арганізоўваць першыя дзьве Вікіманіі, у прыватнасьці, прымаў Вікіманію-2006 у Бостане.
Два апошніх года я працаваў дырэктарам (Director of Community Content) для некамэрцыйнай арганізацыі One Laptop per Child, распаўсюджвалай інфармацыю і сродкі яе стварэньня сярод дзяцей, настаўнікаў і арганізацый адукацыі краінах, якія разьвіваюцца.
Як чалец Рады, я буду
Прадстаўляць Радзе погляды супольнасьці, а не мае ўласныя. Гэта азначае частыя зносіны, адкрытыя сустрэчы і дапамога ўдзельнікам кожнага праекту і мовы.
Прапаноўваць перадачу разьвіцьця супольнасьці і вонкавых сувязяў тэрытарыяльным арганізацыям Фундацыі;
Засяроджвацца на патрэбах малых праектаў і паляпшэньні доступу да іх.
Шукаць магчымасьць буйных фінансавых укладаньняў (endowment) для стабільнасьці фундацыі ў далёкай пэрспэктыве.
Месца пражываньня: Эдмантан, штат Альбэрта, Канада (да жніўня 2008, пасьля чаго - Фрэдэрыктан, Нью-Брансўік, Канада)
Валоданьне мовамі: Ангельская, француская (раней свабодна, зараз - размоўная, паступова атрафуецца)
Інфармацыя пра карыстальніка:
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: люты 2007
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: en.wikipedia, meta.wikimedia, commons.wikimedia
Праграма кандыдата
Я
адміністратар Ангельскай Вікіпэдыі і чалец OTRS,
дзелавы мэнэджар некамэрцыйных арганізацый з прыбыткамі больш паўмільёна даляраў,
былы дырэктар трох розных "безпрыбытковых" карпарацый, адной, дзе прыбытак усталяваны законам і адной, дзе атрымліваюць прыбытак,
часам прызываюся гэтымі арганізацыямі для дачы кансультацый і
зьбіраюся адкрыць школу ў верасьні 2008.
Я магу пацьвердзіць усё вышэйзгаданае па запыце. Калі буду абраны, то я мае намер
выступаць за стварэньне ў нашых буйных праектах упаўнаважаных Фундацыяй камітэтаў, якія будуць
упаўнаважаныя прымаць правілы, спэцыфічныя для пэўных праектаў,
абірацца супольнасьцю на загадзя вызначаных умовах, і пераабірацца тым жа шляхам,
рашэньні якога могуць быць адмененыя кансэнсусам супольнасьці,
будуць мець паўнамоцтвы самастойна зьмяняць свой склад, і
іх дзеяньні не будуць уяўляць пагрозы для недатыкальнасьці імунітэту Фундацыі як «не-выдаўцы» паводле Сэкцыі 230 (Communications Decency Act);
гарантаваць, што бягучы хутчэйшы рост выдаткаў чым прыбыткаў - проста прыкмета арганізацыі, якая хутка расьце;
крытычна прааналізаваць прапанаваныя крокі па міграцыі ліцэнзіі;
падтрымаць новую структуру рады, за выключэньнем прадстаўнікоў мясцовых адзьдзяленьняў (мне трэба даведацца больш, каб прапаноўваць сваё меркаваньне аб гэтым);
пярэчыць супраць выкарыстаньня платнай рэклямы ў любым праекце Вікімэдыя.
Валоданьне мовамі: Кітайская, нямецкая, ангельская, крыху - француская
Інфармацыя пра карыстальніка:
Удзельнічае ў праектах Фундацыі Вікімэдыя з: Студзень 2003
Актыўна ўдзельнічае ў праектах: zh.wikipedia, de.wikipedia, en.wikipedia
Праграма кандыдата
Я нарадзіўся ў Шанхаі, рос у Харбіне на паўночным усходзе Кітая, і пераехаў у Нямеччыну ва ўзросьце 20 гадоў. Зараз я жыву ў Майнцы і працую ў IBM праграмістам.
Я стаў удзельнікам Вікіпэдыі пяць гадоў назад, рэдагаваў і пераклаў шмат артыкулаў паміж DE, EN, і ZH, такім чынам я добра ведаю, як за гэтыя гады выраслі гэтыя тры разьдзелы Вікіпэдыі, іх гісторыю і бягучы стан, іх характар, моцныя і слабыя бакі. Як актыўны адміністратар і бюракрат у ZH.WP, я таксама займаюся штодзённай тэхнічнай працай і ўзаемадзеяньнямі ўсярэдзіне супольнасьцяў. Я таксама дапамог арганізацыі Вікіманіі 2007 у Тайбэі.
Мая цьвёрдая пазыцыя складаецца ў тым, што Фундацыя Вікімэдыя і яго праекты павінны застацца адкрытымі, нэўтральнымі, простымі, і разнастайнымі.
Быўшы абраны ў Раду, я маю намер:
Падтрымліваць разьвіцьцё ПЗ MediaWiki для паляпшэньня выгоды яго выкарыстаньня (юзабіліці).
Падтрымліваць меры па прыцягненьню і захоўваньню новых рэдактараў.
Палягчаць камунікацыі сярод супольнасьцяў Вікімэдыя, якія адносяцца да розных праектаў і разьмешчаныя ў розных месцах.
Абараняць моўную, культурную і іншую разнастайнасьць у супольнасьці Вікімэдыя.
Прасоўваць супрацоўніцтва паміж Вікімэдыя і ўнівэрсытэтамі або іншымі некамэрцыйнымі/грамадзкімі адукацыйнымі і дасьледчымі ўстановамі (напрыклад, бібліятэкамі).